ГАЛОЎНАЯБЯЛЫНІЧЧЫНА Ў ЛЕГЕНДАХ І ПАДАННЯХ
Легенда “Святы камень” раскрые нам таямніцу камяня ля вёскі Падзевічы.
Вёска Падзевічы славілася тым, што ў ёй жылі прыгожыя дзяўчаты. Юнакі з суседніх вёсак хацелі ажаніцца з дзяўчынай менавіта з гэтай вёскі. Сярод усіх прыгажунь самай прывабнай была Алеся. Шмат маладых людзей уздыхала па ёй, але дзяйчына не звяртала ні на аднаго ўвагі, бо ёй ніхто не падабаўся.
У суседняй вёсцы жыў хлопец, якога звалі Федар. Самаўпэўненым і непрыветным ён быў, лічыў сябе прыгажуном і думаў, што ні адна дзяўчына не зможа яму адмовіць. Дазнаўшыся пра Алесю, ён паспрачаўся са сваімі сябрамі, што Алеся будзе яго. Пасля гэтага ён пачаў залятацца да Алесі. Але ніякія намаганні не прынеслі поспеху, Алеся адмовіла яму. Гэта раззлавала Фёдара.
Набліжалася свята Купала. Усе дзяўчаты рыхтаваліся да яго асабліва. Шылі і вышывалі сабе новыя строі. Быў асаблівы звычай, дзяўчаты ў гэты дзень акрамя пускання вянкоў, дарылі сваім каханым вышытыя хусцінкі. Вышыла такую і Алеся, хоць у яе і не было хлопца.
Свята Купала праходзіла каля святога камяня. Месца гэта было маляўнічым. Побач з бярозавым гаем была невялікая паляна, якая служыла месцам правядзення Купалы.
Алеся дастала хусцінку, якую вышыла нядаўна, ўздыхнула і зноў паклала ў куфэрак. Узяла каромысел і пайшла да калодзежа. І толькі паспела яна напоўніць ведры вадой, як невядома адкуль з’явіўся малады чалавек. Быў ён незвычайнай прыгожасці.
— Красуня, дай напіцца вады стомленаму падарожнаму, – папрасіў ён.
Алеся зачарэпнула коўшыкам вады (коўшык заўсёды вісеў ля калодзежа) і падала незнаёмаму. І раптам сэрца нібы падказала: “Вось той, аб кім я марыла”. Падарожны вярнуў кошык, падзякаваў і пільна паглядзеў ёй ў вочы. Прыгажосць дзяўчыны запала ў сэрца.
— Як завуць цябе прыгажуня? – спытаў ён.
— Алеся, – адказала дзяўчына.
— А мяне клічуць Васілём. Ты сёння будзеш на свяце?
— Так, – прамовіла Алеся.
— Тады да сустрэчы, – сказаў хлопец і пайшоў.
Яны разам вадзілі карагоды,скакалі праз вогнішча, спявалі песні, кідалі ў раку вянкі. Вянкі іх наблізіліся адзін іда аднаго. Алеся і Васіль шчасліва ўсміхаліся і не звярталі увагі на астатніх. За ўсім гэтым сачыў Фёдар. Ён быў злосны. І вырашыў Фёдар адпомсціць Алесі. Непадалёк ад вёскі жыла чараўніца. Фёдар схадзіў да яе, ўзяў атруту і вярнуўся да свята. Дружбакі Фёдара паклікалі Васіля. У гэты момант Фёдар лінуў атруту ў твар.
— Вочы! – закрычала дзяўчына.
Васіль кінуўся да яе. Невядома адкуль з’явілася бабулька, якая параіла Васілю: “Вядзі сваю дзяўчыну да святога каменя, прамывай ёй вочы вадой, рабі прымочкі на твар і яна вылячыцца”. Пасля гэтых слоў бабулька знікла.
Васіль так і рабіў. Усю ноч ён прамываў каханай вочы і рабіў прымочкі. Да раніцы вада закончылася, а вочы па-ранейшаму моцна балелі і твар быў апалены. Тады юнак павёз Алесю ў горад да дактароў. Там яму сказалі, што не могуць дапамагчы, бо вочы вельмі моцна пашкоджаны. Днямі і начамі збіраў ён лекавую ваду, лячыў Алесю. Жыхары вёскі бачылі юнака ў дождж і непагоду, днем і ноччу ля святога каменя. Васіль збіраў ваду, якой было вельмі мала.
Хлопец прыкмеціў, што вада ў адтуліне з’яўляецца не пасля дажджу і туману, а прабіваецца з камяня. Закаханы зразумеў, што цудадзейная сіла перадаецца вадзе ад камяню.
Сапраўды бабулька не падманула. Дзесці праз тыдзень дзяўчына стала бачыць.
Так людзі даведаліся, што вада, якая папаўняе адтуліну святога каменю, валодае цудадзейнай ўласцівасцю.
Алеся з Васілём ажаніліся, паехалі жыць у горад, бо хлопец быў адтуль родам. Жылі яны доўга і счасліва. У іх было шмат дзяцей, якія былі такімі ж прыгожымі і добрымі.