ГАЛОЎНАЯБЯЛЫНІЧЧЫНА Ў ЛЕГЕНДАХ І ПАДАННЯХ
У ваколіцах Вішова ёсць лес, які называецца “Паповы штаны”. Як сведчаць старыя жыхары гэтай вёскі, назва паходзіць з наступнай акалічнасці. Поп, які ў тыя старадаўнія часы служыў у мясцовай царкве, быў вельмі хцівы да маладзіц. Не было ім, бедным, ад яго праходу: заўважыць каторую, вядзе ў бліжэйшы лясок.
Але і жбан да часу ваду носіць.
Аднойчы муж адной з жанчын убачыў, што поп з яго жонкай кіруецца ў той самы лясок. Мужчына схапіў добры дрын і кінуўся за імі. Поп спалохаўся і паспрабаваў уцекчы, ды толькі чалавек аказаўся ўсё ж такі спрытнейшым: злавіў аматара чужых жонак і так адлупцаваў, што царкоўны служка згубіў у лесе свае штаны.