ГАЛОЎНАЯБЯЛЫНІЧЧЫНА Ў ЛЕГЕНДАХ І ПАДАННЯХ
Даўным-даўно цякла па вёсцы Цяхцін рэчка Цях. Па берагах стаялі плакучыя івы, галінкі якіх схіляліся над вадой. На вадзе плавалі гарлачыкі, дзеці купаліся ў водах рэчкі, жанчыны мылі бялізну.
І вось, аднойчы, у рэчцы ўтапіўся сын вядзьмаркі, адзіны сын.
З гора маці пракляла рэчку, і як сімвал праклёну кінула ў яе камень. З тых часоў рэчка прапала.
Але ходзіць чутка сярод старых людзей, што калі выкапаць гэты камень з зямлі, то рэчка Цях зноў пацячэ ў сваім русле.