ГАЛОЎНАЯБЯЛЫНІЧЧЫНА Ў ЛЕГЕНДАХ І ПАДАННЯХ


Некалі ў Прыдруцкім краі жыла дяўчына прыгажосці незвычайнай. Славілася  яна яшчэ і тым, што ўмела лячыць людей.
Шмат хлопцаў сваталіся да дзіўнай дзевы (так называлі яе мясцовыя жыхары), аднак атрымлівалі ад варот паварот. І вось аднойчы да яе, з Мінскіх земляў, прыехаў за дапамогай малады чалавек па прозвішчу Шыць, жанка якога хварэла на параліч. Ён настолькі прыйшоўся знахарцы да спадобы, што звяла яна сваімі загаворамі хворую жанчыну са свету. А сама стала жыць з мужам нябожчацы.
Аднак гэта не прынесла прыгажуні шчасця. Неўзабаве пакінуў каханую абраннік, даведаўшыся ад людзей пра вялікі грэх, які яна ўзяла на сваю душу. А ў дзевы нарадзіўся сынок. Калі споўнілася  яму тры гады, маці ўзяла яго з сабой на рэчку Аслік. Пакуль жанчына мыла на беразе бялізну, хлопчык не ўпрыкметку зайшоў на глыбокае месца, дзе ўтапіўся.
З вялікага гора вырашыла знахарка назаўсёды праклясці тое месца.
З тае пары шмат няшчасцяў тут здаралася. А вёска, у якой пражывала прыгажуня, пачала называцца Дзевашычамі.