Шклоўскія краязнаўцы дакладна ўстанавілі наступны факт. Яшчэ ў 1625 годзе адзін з ураджэнцаў , нехта Макарый, вучыў шклоўскіх дзяцей у адной з тамашніх школ. Значыць, на самым пачатку ХVІІ стагоддзя Галоўчын ужо пастаўляў, кажучы сённяшняй мовай, настаўніцкія кадры ў нешматлікія тагачасныя школкі навакольных гарадоў і мястэчак.
Мы не ведаем, дзе вучыўся Макарый, якім чынам лёс прывёў яго ў Шклоў, як складалася яго далейшае жыццё. З-за адсутнасці іншых звестак, Макарый з’яўляецца першым вядомым педагогам, які нарадзіўся і ўзгадаваўся ў мястэчку па-над Вабіччу.
У першай палове ХІХ стагоддзя, крыху лепш да справы народнай ставілася Міністэрства дзяржаўных маёмасцей. Яно першым паставіла пытанне аб адкрыцці ў сельскай мясцовасці пачатковых школ, выдзяляла грашовыя сродкі, дапамагала з настаўніцкімі кадрамі.
Трэццяе, па ліку, пачатковае вучылішча, на тэрыторыі сучаснага Бялыніцкага раёна было адкрыта ў годзе ў Галоўчыне. Лёс яго аказаўся вельмі цяжкім. Сяляне па сваёй беднасці і значных нядоімкаў не маглі яго фінансаваць. Не паклапаціліся аб ім і мясцовыя ўлады. Шкаляры ў перыяд навучальнага года самі прыносілі па некалькі пален дроў для ацяплення памяшкання, а таксама лучыны для яго асвятлення. Калі ж вучні разыходзіліся па хатах на святочныя дні, то настаўнік, які жыў пры школе, заставаўся на некалькі дзён у холадзе і цемры. Але, не зважаючы на цяжкае становішча, заўсёды былі жадаючыя вучыцца ў школе. У 1864 годзе ў ёй вучылася 30 вучняў, у 1866 – 27, у 1867 – 30. Настаўнічаў у гэты час Мікалай Скарубскі. Але ў 1871 годзе ён вымушаны быў пакінуць Галоўчын і шукаць месца з лепшымі ўмовамі працы. На яго месца прыйшоў Міхаіл Грышкевіч, якому ўдалося знайсці ў мястэчку жыллё, бо жыць пры школе не было магчымасці. Але ж агульнае становішча самой школы не палепшылася. Таму ў 1873 годзе па распараджэнні дырэкцыі народных вучылішчаў яна была зачынена.
Тым часам, свяшчэннік Галоўчынскай царквы Л. Казека спрабаваў аднавіць пачатковую школу ў мястэчку. У 1876 годзе ён пабудаваў для сябе новы дом, у які пераехаў з сям’ёй. А дом пры царкве з пяці пакояў, у якім жыў раней, гатовы аддаць пад школу. Аб гэтым ён пісаў дырэктару народных вучылішчаў, але было вырашана вучылішча перанесці ў цэнтр воласці – ў сяло Вялікі Нежкаў.
Толькі ў годзе ў Галоўчыне пачала дзейнічаць аднакласная .
мела невялікую бібліятэку, кнігі з якой для чытання выдаваліся ўсім жадаючым безкаштоўна.
У царкоўных школах вучылі Закон Божы, царкоўныя спевы і чытанне тэкстаў са стараславянскага і грамадзянскага друку, пісьмо, пачатковыя арыфметычныя дзеянні. Настаўнікамі царкоўнапрыходскіх школ звычайна былі псаломшчыкі, іншыя асобы духоўнага звання і іх дзеці, якія закончылі, альбо вучыліся ў духоўнай семінарыі. Так, ў Галоўчынскай ў 1891г. настаўнічала дачка свяшчэнніка Надзея Пляшчынская, якая за стараннасць і поспехі ў навучанні мясцовых дзяцей, была адзначана епархіяльным кіраўніцтвам.
У кожным царкоўным прыходзе мелася па адной царкоўна-прыходскай школе і некалькі школ граматы. У школах граматы закон Божы і царкоўныя спевы былі галоўнымі прадметамі. Настаўнікамі былі мясцовыя адукаваныя сяляне ці адстаўныя салдаты. У 1910-1911 гадах школы граматы былі адкрыты ў вёсцы (настаўнік Стась Сямёнаў), , .
У 1911 годзе школа, дзякуючы клопатам святара , ператвараецца ў двухкласную, у якой вучылася больш за 120 дзяцей. На той час, у большасці сваёй, дзеці мясцовых сялян не мелі магчымасцей наведваць школу: не было грошай на адзенне, патрэбна і дапамагаць бацькам па гаспадарцы.
Асноўнай першапачатковай формай адукацыі яўрэйскіх дзяцей ва ўсёй Расійскай імперыі былі народныя спавядальныя школы – , дзе вучылі закону яўрэйскай веры і грамаце. Настаўнікі гэтых школ называліся меламедамі. У 1894 годзе ў Магілёўскім павеце налічвалася 828 хедараў, пасведчанне на правы адкрыцця хедараў у Галоўчыне атрымалі 4 чалавекі: М.Фанберг, Х.Дракін, Б.Дракін і магілёўскі мешчанін М.Аншлех.
Новыя гарызонты для развіцця адукацыі адкрыліся пасля 1917 года.
з ператвараецца ў школу І ступені, а дырэктарам яе стаў .
Пазней яна рэарганізоўваецца ў сярэднюю агульнаадукацыйную школу.
Захаваліся звесткі, што ўжо ў тыя гады ў Галоўчынскай школе (працоўнай і сельскай) практыкавалася вучнёўскае самакіраванне, якое ў асноўным выяўлялася ў тым, што планы работы педкалектыва (акрамя вучэбных) узгадняліся не толькі з дырэкцыяй, аддзелам адукацыі, але і з вучнямі таксама. Значнымі функцыямі валодаў стараста класа.
Вядома, што ў 1925-26 навучальным годзе ў Галоўчынскай адзінай працоўнай школе І-й ступені атрымлівалі адукацыю 123 хлопчыкі і дзяўчынкі, а ў сярэдняй (1939 – 40 навучальным годзе) тут вучылася каля 200 падлеткаў.
Па ўспамінах жыхара вёскі Рыгора Бондарава, «дзяцей выключалі са школы, калі хто з іх наведваў царкву, а бацькі білі, калі сын ці дачка ўступалі ў піянеры». Аднак падлеткі прыстасаваліся да такой сітуацыі: калі даходзілі да школы, павязвалі на шыі піянерскія гальштукі, а пасля заняткаў хавалі іх за пазуху, каб не патрапіць пад гарачую руку бацькі.
У 1921 годзе школа становіцца сямігодкай і ў такім статусе існуе яшчэ пятнаццаць гадоў. Узначальваў яе Леанід Васільеў, а старшым піянерважатым быў Мота Рубінштэйн, які потым працаваў сакратаром сельсавета і быў растраляны фашыстамі ў 1941 годзе.
Пасля школа стала сярэдняй, для яе быў узведзены двухпавярховы драўляны будынак, а дырэктарам стаў вопытны педагог Фёдар Маразевіч. Згодна рашэння бюро райкама КПБ у верасні 1939 года Фёдара Фёдаравіча накіравалі на працу для ўмацавання педагагічных кадраў у Заходнюю Беларусь. Кіраўніцтва ж было даручана Нічыпару Лескаўцу.
А якім цікавым і насычаным было тады школьнае жыццё! Тут, на чале з працаваў харавы гурток, дзейнічалі пад кіраўніцтвам гурток струнных інструментаў і танцавальны калектыў. Завуч школы М. Анкіновіч стварыў драматычны гурток. А былі ж яшчэ гурткі мастацкай гімнастыкі, абаронныя, разнастайныя спартыўныя ды многія іншыя.
Творчай працай славілі тады настаўнікі Мікалай Акінчыц, Надзея Бельская, Васіль Багамольцаў, Марыя Нікалаева, Галіна Назарэўская, Уладзімір Шэлюта, Алена Пунінская... Яны давалі сваім вучням такія веды, якія дазвалялі тым штурмаваць вышыні навукі.
Анатоль Кустаў стаў студэнтам Маскоўскага горнага інстытута, Валянціна Духовіч паступіла на матэматычны факультэт знакамітага МДУ імя Ламаносава, Хама Мейсцер вучыўся ў Маскоўскім медінстытуце.
Калі грымнула Вялікая Айчынная вайна, настаўнікі і вучні без роздуму паўсталі на абарону сваёй Айчыны.
Дырэктар школы прайшоў крывавымі дарогамі праз усю вайну. Вярнуўся афіцэрам запасу. Да апошніх сваіх дзён ён падтрымліваў сувязь з роднай школай, цікавіўся яе жыццём.
Настаўніца літаральна з першых дзён фашысцкай акупацыі раёна ўключылася ў падпольную работу, стварыла падпольную групу.
Настаўнік чарчэння Ганчароў зрабіў схему варожых умацаванняў у і перадаў партызанам.
Настаўніца стане ўмелым арганізатарам моладзі, сакратаром Вілейскага падпольнага гаркома камсамола, бясстрашнай падпольшчыцай.
Трагічны лёс выпаў настаўніку . У якасці стралка-радыста экіпажа самалёта ён вылецеў на заданне. Самалёт быў збіты фашыстамі. Пасля катаванняў М.С. Мінчанкова і капітана, камандзіра экіпажа Генкіна гітлераўцы аблілі бензінам і спалілі зажыва.
Пад час акупацыі школьны будынак быў спалены немцамі.
Пасля вызвалення раёна ў распачаўся і першы пасляваенны навучальны год. Заняткі праводзіліся ў нямецкіх бараках, зямлянках, наёмных памяшканнях.
Жыхары вёскі памятаюць зямлянку, якая стаяла ў першыя пасляваенныя гады каля скрыжавання дарог на Магілёў і служыла настаўніцкай і кабінетам для дырэктара сярэдняй школы. Але надышла восень, пайшлі дажджы, абвалілася перакрыцце, абсыпалася зямля. Калгасніца Марыя Шпількова, якая са сваякамі жыла па суседству са школай, прапанавала педагогам сваю невялікую хату. Размясцілі шэсць класных пакойчыкаў. Але і тут страха была дзіравая. У школе займалася 450 вучняў. Дзеці хадзілі ў лапцях.
З 1947 года школа зноўку была ператворана ў сярэднюю, у якасці якой яна функцыянуе па сённяшні дзень. Дырэктарам яе тады працаваў Якаў Лужанкоў, вучнёўскі калектыў неўзабаве вырас да 500 дзяцей.
Летам 1949 года некалькі драўляных будынкаў звезлі ў адно месца і пачалі будаваць школьнае памяшканне на шэсць класаў. Яго ўзводзілі сваімі сіламі. Будаўніцтва вялося з ранку да позняга вечара. Увесь свой адпачынак настаўнікі працавалі ў калгасе, на будаўніцтве школы, участковай , клуба, ездзілі ў лес нарыхтоўваць будаўнічы матэрыял і дровы для школы. Старшыня «Чырвоны ўдарнік» вылучыў цяслярскую брыгаду і, нягледзячы на тое, што ў калгасе была толькі адна машына , дапамог транспартам.
У 1949 годзе школа перайшла ў новае памяшканне. Заняткі вяліся ў дзве змены. Працавала і вячэрняя школа. Па-ранейшаму выкарыстоўваліся і наёмныя памяшканні. У класах было па 40 і больш чалавек; на кожны клас выдавалі 3-4 падручнікі. Вучні сядзелі на драўляных лаўках, за «козлікамі», якія рабілі з шалёвак. Не хапала новых партаў, паперы, класных журналаў, дзённікаў. Пісалі на шпалерах, старых газетах, грыфельных дошках. Рабілі самаробныя ручкі для пісьма, лампы-капцілкі для асвятлення пакояў.
Тым не менш, школьнае жыццё бурліла: аднаўляліся гурткі, настаўнікі і вучні выступалі з канцэртнымі нумарамі і лекцыямі перад жыхарамі , , . А ў 1946 годзе яны зрабілі і пешаходную экскурсію ў Магілёў.
За першых пять пасляваенных гадоў узрасла эканоміка раёна. Пабагацелі калгасы. І вось у 1953 годзе ў Галоўчыне заклалі падмурак новай школы. Узначальваў школу ў той час Пётр Кубараў, пры якім у 1956 годзе і быў пабудаваны сучасны будынак вясковай навучальнай установы.
У складаны перыяд розных рэформ 60-70-х гадоў мінулага стагоддзя на пасадзе дырэктара Галоўчынскай СШ шчыраваў ветэран Вялікай Айчыннай вайны Павел Севярнёў.
Пасля яго дырэктарам школы была Святлана Альшэўская. А з 1980 года пачаўся новы этап у яе развіцці, звязаны з дырэктарскай дзейнасцю . Пры яго непасрэдным удзеле быў створаны, напрыклад, школьны краязнаўчы музей, зроблена новая спартыўная пляцоўка.
Пасля М.Гузнякова дырэктарамі Галоўчынскай СШ працавалі Леанід Кліменцьевіч Кавалёў, Рыгор Іванавіч Арлоў, Лідзія Аляксандраўна Шчацінка, Галіна Уладзіміраўна Бародзіч, Віктар Віктаравіч Ціхановіч, а зараз – Ірына Пятроўна Глушак.
Сапраўднай скарбонкай педагагічнага майстэрства заўсёды былі і будуць настаўнікі .
Заслужаныя настаўнікі БССР, працаваўшыя ў Галоўчынскай СШ.
|