КАРОТКАЯ
КРАЯЗНАЎЧАЯ ЭНЦЫКЛАПЕДЫЯ
ГАЛОЎЧЫНСКАЙ ЗЯМЛІ


   
ГАЛОЎНАЯ
ПЕРСАНАЛЬНЫ ПАКАЗАЛЬНІК
ГЕАГРАФІЧНЫ ПАКАЗАЛЬНІК
БІБЛІЯГРАФІЧНЫ ПАКАЗАЛЬНІК
ФОТАГАЛЕРЭЯ
 
З


Забалацце

Зайцаў М.М.
Зайцаў Пётр Пахомавіч
«Залаты ранак»
Замак
Замчышча
Заслужаны настаўнік БССР
Засценкі
Захарэнка Г.М.
Зварот
Зільман Д.Н.
Злоты
Змітракоў мост

 

 

Забалацце, вёска ў Галоўчынскім сельсавеце.
Па пісьмовых крыніцах вядома з XVII стагоддзя, сяло (1632) у складзе маёнтка Навасёлкі, падаравана Княжыцкаму кармеліцкаму касцёлу, у складзе маёнтка Галоўчын (1785).
Паводле перапісу 1897 года ў складзе Нежкаўскай воласці, налічвалася 103 сядзібы з 701 жыхаром. Дзейнічала школа граматы, ператвораная (1908) у земскую.
Арганізаваны (1931) калгас «Ударнік».
У чэрвені 1944 года фашысты знішчылі 68 двароў і 8 жыхароў.
Радзіма доктара гістарычных навук С.Д.Вайтовіча.

   
   

 

Зайцаў М.М., нарадзіўся 19.08.1949 года ў вёсцы Сурды Галоўчынскага сельсавета. Прапаршчык загінуў 5 чэрвеня 1981 года, выконваючы інтэрнацыянальны абавязак у дэмакратычнай рэспубліцы Афганістан. Пасмяротна ўзнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі.

   
   

 

Зайцаў Пётр Пахомавіч, нарадзіўся ў пасёлку Ляшчэўнік Галоўчынскага сельсавета.
З 17 год шчыраваў на розных пасадах калгаса «Камінтэрн».
У 1974 годзе выбіраецца старшынёй калгаса «Камінтэрн», а з1980 года - старшыня Галоўчынскага сельсавета. Узнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга (1971).

   
   

 

«Залаты ранак» (1950–1957), вучнёўскі літаратурны гурток і штоквартальны рукапісны часопіс (з 1952) Галоўчынскай СШ.
Заснаваны па ініцыятыве настаўніка школы В.Д.Гузава.
Часопіс рэдагавалі вучні Віктар Даюжэнак і Леанід Лужанкоў. Друкаваліся вершы школьнікаў Уладзіміра Бізунова, Віктара Даюжэнкі, Леаніда Бекарэвіча, Алеся Мельнікава, Алеся Рыбакова і інш., водгукі на прачытаныя кнігі, кароткія  апавяданні.
Выдадзена больш за 20 нумароў часопіса.
Былы гуртковец і актыўны аўтар «Залатога ранку» Алесь Мельнікаў выдаў тры кнігі паэзіі, стаў членам Саюза пісьменнікаў.

   
   

 

Замак, умацаванае жыллё феадала, а гэтак сама сярэднявечны комплекс абарончых збудаванняў, жылых гаспадарчых і культавых пабудоў.
На Беларусі пачалі будавацца з XI стагоддзя.
На сучаснай тэрыторыі сельскага Савета вядомы Галоўчынскі замак.

   
   
 

Замчышча, урочышча з рэшткамі старажытных земляных умацаванняў.
Ля Галоўчына замчышча засталося на левым беразе р. Вабіч.

   
   
 

Заслужаны настаўнік БССР, ганаровае званне, якое прысвойваецца высокапрафесійным настаўнікам, выкладчыкам і інш, якія працуюць па спецыяльнасці 15 і больш гадоў.
Заснавана ў 1940 г. Прысвойваецца Прэзідыумам Вярхоўнага Савета БССР.
Заслужаныя настаўнікі, якія працавалі  ў Галоўчынскай СШ у розныя гады: Севярнёва Г.К., Марозава Ю.А., Жалаковіч Г.К., Лабачова Е.Я.

   
   
 

Засценкі, пасёлак у Галоўчынскім сельсавеце.
Перайменаваны (1961) у Кастрычнік, выключаны (1998) з уліковых дадзеных.

   
   

 

Захарэнка Г.М., працавала загадчыцай жывёлагадоўчай фермы вёскі Васількі калгаса «Наша перамога».
Узнагароджана ордэнам «Знак пашаны» (1974).

   
   

 

Зварот, у 1948 годзе ў газеце «За Радзіму» ад 19 мая жыхары Галоўчына звярнуліся з адкрытым лістом да сваіх землякоў з просьбай дапамагчы аднавіць вясковую бібліятэку.

   
   

 

Зільман Д.Н., барон, тайны саветнік прускага караля і ваенны аташэ пры шведскай арміі.
Быў сведкам бітвы рускай арміі са шведскай ля Галоўчына.
Барон пісаў, што апошні стрэл пад Галоўчынам прагучаў апоўдні.

   
   


 

Злоты, адзінка грашовага ліку ў 30 грошаў, якая узнікла ў Польшчы ў канцы XV ст.
У 1630 годзе ўдава Яна Галоўчынскага прадала сваё закладное права на маёнтак Галоўчын за 240 тысяч злотых удаве Мікалая Слушкі Альжбеце і яе сыну Аляксандру.

   
   

 

Змітракоў мост, па прозвішчу селяніна Буякова Змітрака.

   
   

 

ГАЛОЎНАЯ || ПЕРСАНАЛЬНЫ ПАКАЗАЛЬНІК || ПЕРСАНАЛЬНЫ ПАКАЗАЛЬНІК || ПЕРСАНАЛЬНЫ ПАКАЗАЛЬНІК || ФОТАГАЛЕРЭЯ
 
© Бялыніцкая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, Галоўчынская сельская бібліятэка-філіял, 2012