|
|
Б |
|
|
|
|
|
|
Бабіч (Бабеч), старадаўняя назва ракі Вабіч.
Левы прыток ракі Друць. Працякае ў Бялыніцкім, Круглянскім і Шклоўскім раёнах.
Даўжыня 74 кіламетры, берагі нізкія, забалочаныя. Пачынаецца на поўнач ад вёскі Літоўск Круглянскага раёна. Русла ў верхнім цячэнні часткова каналізавана.
У ліпені 1708 года на берагах Вабічы каля вёскі адбылася кровапралітная шведскага войска з рускім. |
|
|
|
|
|
|
|
Базар, цэнтральная плошча вёскі , дзе раней два разы на гаду праходзілі кірмашы. |
|
|
|
|
|
|
|
|
Бальніца, з 1936 годзе ў вёсцы працуе фельчарска-акушэрскі пункт, урачэбная амбулаторыя.
1944-1946 – працуе амбулаторыя.
У 1952 годзе ў вёсцы Галоўчын адчынена новая бальніца на 35 коек.
У 1994 годзе пабудавана двухпавярховае памяшканне бальніцы на 25 коек.
Памяшканне старой бальніцы знесена ў 2008 годзе.
У розныя гады ў Галоўчынскай бальніцы працавалі: , Алейнікаў М.Д., Алейнікава М.Н., Петрашена Н.А., Бейзерава Н.К., Кашура В.І. Глазуноў В.Г., Глазунова З.Н. і інш. |
|
|
|
|
|
|
|
|
Барадуліч Зінаіда Сазонаўна, працавала цялятніцай калгаса «Наша перамога».
Узнагароджана (1966).
|
|
|
|
|
|
|
|
Баркулабаўскі летапіс, Баркулабаўская хроніка, Баркалабаўскі летапіс, помнік беларускага летапісання пач. XVII стагоддзя.
Захаваўся ў адзіным спісе ў так званым Патрыяршым рукапісе 3-й чвэрці XVII стагоддзя, які зберагаецца ў Дзяржаўным гістарычным музеі ў Маскве.
Складзены на старабеларускай мове ў мястэчку Баркулабава хутчэй за ўсё мясцовым праваслаўным святаром Фёдарам Філіпавічам Магілёўцам.
Пачынаецца са звестак пра сойм 1545 года ў Берасці, пабудову ў 1526 Магілёўскага замка. Больш сістэматызавана выкладзены падзеі з 1563 (захоп Полацка Іванам Грозным) да 1608.
Найбольш падрабязна апісаны перыяд з 1580-х г. да пач. XVII стагоддзя.
У Баркулабаўскім летапісе змешчаны каштоўныя звесткі па гісторыі ўсходняй Беларусі і, часткова, Літвы, Польшчы, Расіі: інфармацыя пра асобныя ваенна-гістарычныя падзеі, з гісторыі беларускай культуры і праваслаўнай царквы, пра гісторыю асоб, у тым ліку двух Ілжэдзмітрыяў, пра ўзнікненне мястэчка Баркулабава і іншы гістарычна-краязнаўчы і этнаграфічны матэрыял.
Разгорнута апісаны прысвечаны пытанням уніі Берасцейскі царкоўны сабор 1596, у якім удзельнічаў аўтар.
Асноўнымі крыніцамі для Баркулабаўскага летапісу паслужылі асабістыя назіранні і ўспаміны аўтара, выкладзеныя ў яркіх эмацыянальных замалёўках, жыццё і побыт беларускай вёскі ў цяжкія часы разбуральных ваенных паходаў, розных стыхійных бедстваў і голаду.
Летапісец быў блізкі да народа і асвятляў падзеі з патрыятычных пазіцый.
На старонках Баркулабаўскага летапісу неаднаразова прыгадваецца Галоўчын.
У жанравых адносінах Баркулабаўскі летапіс-хроніка, у якой перамяжоўваюцца дакументальныя запісы з гістарычна-мемуарнымі замалёўкамі. Твор кампазіцыйна рыхлы, літаратурна недапрацаваны. Трапляюцца недакладнасці ў датаванні гістарычных падзей, іншыя фактычныя памылкі. Напісаны жывой беларускай мовай, вобразнай і каларытнай.
Упершыню апублікаваны ў 1877 украінскім пісьменнікам і вучоным П.А.Кулішам.
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
Барышнікава Вольга Львоўна (1919-?), нарадзілася ў вёсцы .
Заслужаны хірург Расійскай Федэрацыі, член Маскоўскага хірургічнага таварыства.
Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.
Узнагароджана ордэнам Чырвонай Зоркі, медалямі. |
|
|
|
|
|
|
|
|
Басава дарога, назва дарогі, якая ішла пасярод зямлі гаспадара Басава. |
|
|
|
|
|
|
|
|
Баторый Стафан (1533 – 1586), польскі кароль і Вялікага Княства Літоўскага (з 1575).
Вучыўся ў Падуанскім універсітэце.
Удзельнічаў у Лівонскай вайне (1558-1583).
Імкнуўся да ўмацавання каралеўскай улады, падтрымліваў католікаў у барацьбе з рэфармацыяй.
Вядомы ліст – скарга (30.06.1581), у якім той распавядае С. Баторыю пра шкоду, прычыненую войскамі Івана ІV Жахлівага жыхарам Прыдняпроўя і , паведамляе аб гераічнай абароне Магілёўскага замка.
Для праверкі звестак, выкладзеных уладальнікам Галоўчына, аб намеры маскоўскага цара напасці на Беларусь яшчэ раз, С. Баторый пасылае ў Прыдняпроўскі рэгіён выведнікаў. |
|
|
|
|
|
|
|
|
Батуранка, роў паміж вёскамі і . Назва паходзіць ад імя Батура. |
|
|
|
|
|
|
|
|
Бекарэвіч Леанід Паўлавіч, палкоўнік. Нарадзіўся ў 1937 годзе ў вёсцы .
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
Бельская Надзея Сцяпанаўна, нарадзілася ў 1917 годзе ў вёсцы .
З 1929 па 1933 год навучалася ў Галоўчынскай школе калгаснай моладзі.
Пасля вучобы ў педтэхнікуме – пасада настаўніцы малодшых класаў у .
У час Вялікай Айчыннай вайны Н.С.Бельская з’яўлялася сакратаром Вілейскага гаркома камсамола, які кіраваў камсамольцамі-падпольшчыкамі.
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
Бібліятэка, у 1923 годзе, на хвалях ліквідацыі непісьменнасці сялянства, у будынку былой піўной вёскі адкрылася хата-чытальня, якая з’явілася правобразам сучаснай бібліятэкі.
У 1985 годзе бібліятэка размяшчаецца ў новым пакоі Галоўчынскага .
З 2006 года Галоўчынская бібліятэка знаходзіцца ў памяшканні былой канторы калгаса «Наша перамога».
У ёй працуе 2 бібліятэкары. Кніжны фонд налічвае 12,5 тысяч кніг, 710 чалавек з’яўляюцца чытачамі бібліятэкі.
У розныя часы ў ёй працавалі: Качэўрына, , Каралёў М.Н., Сербун С.Ф., Драчыкава Г.В., Руцкая Н.Ф., Карповіч В.І., Пруднікава О., Трэццякова І.В. |
|
|
|
|
|
|
|
|
|
Бізуноў Віталь Васільевіч, нарадзіўся і вырас ў вёсцы Галоўчынскага сельсавета.
Пасля службы ў арміі ён скончыў Бабруйскі аўтатранспартны тэхнікум і быў накіраваны на службу ў Круглянскі РАУС.
Працаваў начальнікам бялыніцкай міліцыі. Палкоўнік.
|
|
|
|
|
|
|
|
|
Борахаў мост, назва маста ў в. па прозвішчу яўрэя Бораха, які меў тут рамесную майстэрню. |
|
|
|
|
|
|
|
Борбат Змітрок Фаміч, нарадзіўся ў .
Служыў на Балтыйскім флоце. Удзельнічаў у абароне Петраграда ў 1919 годзе.
|
|
|
|
|
|
|
|
Бровар, вытворчая пабудова, дзе варылі піва, гналі гарэлку.
Назва вядома з пачатку 16 ст.. Размяшчаліся ў вялікакняжыцкіх і прыватнаўласніцкіх замках, дварах феадалаў, пры карчмах.
У 1892 годзе ў маёнтку Гуры, каля , які належыў , працаваў бровар.
Ён меў рухавік на 8 к.с..
У 1884 годзе – 10 рабочых выраблялі спірту на 4800 рублёў.
У 1900 – на 6600 рублёў. Так, гадавая вытворчасць завода ў 1913 годзе склала 484000 градусаў.
|
|
|
|
|
|
|
|
|
Будкевіч Мікалай Сяргеевіч (1919-2001), нарадзіўся ў вёсцы Вялікі Кудзін.
З’яўляўся членам ВЛКСМ з 1938 па 1939 год. Адукацыя вышэйшая. Скончыў Рэспубліканскую двухгадовую партыйную школу ў горадзе Таліне. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Служыў на Чырвонасцяжным Балтыйскім
флоце, Волжскай ваеннай флатыліі, Дняпроўскай ваеннай флатыліі. Быў паранены.
Працаваў старшынёй «Наша перамога» (1956-1970), старшынёй (1971-1980) і інш.
1982-1990 – працаваў на жывелагадоўчым комплексе калгаса «Наша перамога». Да 1970 года ўсе поспехі калгаса звязаны менавіта, з гэтым чалавекам. З шасці гадзін раніцы і да позняга вечара гэты чалавек звязаны з зямлёй і людзьмі.
У 1967 годзе калгас атрымаў прыбытак 1277 тысяч рублёў. Пры ім задумаліся аб будаўніцтве Палаца культуры, закладзены сады на плошчы 80 га.
Памёр Будкевіч М.С. у лютым 2005 года. Узнагароджаны ордэнамі і медалямі.
|
|
|
|
|
|
|
|
|
Будкі, месца навакол крынічкі, дзе раней была стаянка цыганскіх табараў.
Цяпер на гэтым месцы знаходзяцца штучныя азёры. |
|
|
|
|
|
|
|
Булановіч Рыгор Анатольевіч, нарадзіўся ў вёсцы .
Працаваў механізатарам «Наша перамога».
Выбіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР (1985).
Узнагароджаны Працоўнай славы 3-й ступені (1986г.).
|
|
|
|
|
|
|
|
|
Бурсава Ларыса Іванаўна, жыхарка вёскі .
Працавала даяркай «Наша перамога». Выбіралася дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР.
Узнагароджана двумя «Знак пашаны» (1966г., 1974г.).
|
|
|
|
|
|
|
|
|
Бурсаў Іван Фаміч, працаваў механізатарам калгаса «Наша перамога».
Узнагароджаны (1974).
|
|
|
|
|
|
|
|
|
Буякова Вера Васільеўна (1924 – 2005), нарадзілася ў вёсцы .
(30.04.1966).
Калгасніца, звеннявая па вырошчванні льну, начальнік вытворчага ўчастка «Наша перамога». |
|
|
|
|
|
|
|
|
Буякоў Іван Сілавіч, нарадзіўся ў вёсцы .
Служыў на лінкоры «Слава».
Удзельнік Першай сусветнай вайны і Кастрычніцкай рэвалюцыі.
Узнагароджаны Георгіеўскім крыжам 4-й ступені. |
|
|
|
|
|
|
|
Буякоў Мікалай Пятровіч (1920-?), нарадзіўся ў вёсцы .
Заслужаны юрыст Беларусі. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.
Працаваў у раённай і абласной пракуратурах Брэстчыны. |
|
|
|
|
|
|
|
Буякоў Фёдар Іванавіч, нарадзіўся ў 1896 годзе ў вёсцы , пражываў у .
У 1919 годзе дабравольцам уступіў у Чырвоную армію.
З 01.10.1919 служыў кулямётчыкам на судне «Арол» Дняпроўскай ваеннай флатыліі. Ваяваў супраць дзянікінцаў, палякаў, пятлюраўцаў. Прымаў удзел у баях супраць войск Урангеля.
З 1921 служыў боцманам на вартавым караблі «Гарачы». |
|
|
|
|
|
|
|
|
Буякоў Фёдар Пятровіч, нарадзіўся ў 1908 годзе, быў першым арганізатарам і старшынёй «Ударнік» (1929г.).
Працаваў старшынёй .
З 1946 па 1956 гады працаваў старшынёй калгаса «Чырвоны ўдарнік», працаваў старшынёй райспажыўтаварыства.
Узнагароджаны медалямі і граматамі. |
|
|
|
|
|
|
|
|
Бядрыцкі, святар.
Пасля заканчэння вайны ён прыйшоў працаваць у .
Чалавек, адданы духоўнай справе, сваімі рукамі правёў рамонт будынка царквы і правіў службу ў ёй да канца свайго жыцця. |
|
|
|
|
|
|
|
Бярозаўка, назва ляснога масіва побач з лесам Баранаўка. Названы таму, што у ім шмат бяроз. |
|
|
|
|
|
|
|
|