|
|
Л |
|
|
|
|
|
|
|
Лабачова Ева Якаўлеўна, нарадзілася (12. 03.1946) у вёсцы Таркі Круглянскага раёна.
Заслужаны настаўнік Беларусі.
Скончыла Магілёўскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А.Куляшова.
Працавала піянерважатай Заазерскай васьмігадовай школы, настаўніцай матэматыкі , Свяцілавіцкай СШ і СШ № 1 Бялынічаў.
Выбіралася дэпутатам, намеснікам старшыні Савета нацыянальнасцей Вярхоўнага Савета СССР (1984).
Узнагароджана ордэнам Працоўнай славы. |
|
|
|
|
|
|
|
|
|
Лабачоў Васіль Лявонавіч, нарадзіўся ў вёсцы Капічы Касцюковіцкага раёна.
Васіль Лявонавіч скончыў Горацкую сельскагаспадарчую акадэмію і быў накіраваны на працу ў «Наша перамога» у якасці галоўнага інжынера.
Памёр у1976 годзе. |
|
|
|
|
|
|
|
|
|
Лабейка Антон Іванавіч, 1893 года нараджэння, член КПСС.
Быў першым арганізатарам і старшынёй «Чырвоная Зорка».
Член КПСС.
Працаваў старшынёй Угольшчынскага сельсавета.
Памёр у 1938 годзе пасля цяжкай хваробы. |
|
|
|
|
|
|
|
|
|
Лахтыновіч Аляксей, князь, адзін з уладальнікаў .
У 1632 завяшчае свой маёнтак пад Магілёвам, які пазней атрымаў назву Пячэрск, Кіева-Пячэрскаму манастыру.
З 1644 Пячэрск адышоў да кафедры магілёўскіх праваслаўных епіскапаў і пэўны час быў іх рэзідэнцыяй.
Нацыяналізаваны (1919) савецкай уладай, увайшоў у мяжу Магілёва і ператвораны ў зону адпачынку. |
|
|
|
|
|
|
|
|
Лескавец Міхаіл Іванавіч - у 1936 годзе дырэктар .
Ён прайшоў крывавымі дарогамі праз усю вайну. Вярнуўся афіцэрам запасу.
Да апошніх дзён свайго жыцця ён падтрымліваў сувязь з роднай школай, цікавіўся яе жыццём. |
|
|
|
|
|
|
|
|
|
Літвінаў Мікалай Уласавіч, нарадзіўся ў вёсцы (1894), удзельнік Кастрычніцкай рэвалюцыі і грамадзянскай вайны.
З’яўляўся членам савета Пецярбурга і быў старшынёй камітэта на Абухаўскім заводзе, сустракаўся з У.І.Леніным. |
|
|
|
|
|
|
|
|
Лугвен, Лугвень, Лінгвен, Лангвен (у праваслаўі Сямён; каля 1355–1431), князь у ВКЛ. Чацвёрты сын вялікага князя Альгерда ад яго другога шлюбу з цвярской князёўнай Ульянай.
Удзельнічаў у падпісанні ў Троках міру з Тэўтонскім ордэнам (29.09.1379).
14.10.1385 разам з іншымі князямі падпісаў Крэўскую унію ў 1385.
Удзельнічаў у Мсціслаўскай бітве 1386 з вялікім князем смаленскім Святаславам.
У 1389–92 князь у Вялікім Ноўгарадзе. Склаў тайна ад наўгародцаў прысягу Ягайлу як сюзерэну Ноўгарада.
У 1390 спрабаваў далучыць да Ноўгарада Пскоў. Пад націскам Масквы з'ехаў з Ноўгарада, у 1392 атрымаў ад Ягайлы Мсціслаўскае княства.
У 1396 пасрэднічаў у аднаўленні гандлёвага дагавора паміж Полацкам і Рыгай; разбіў войска разанскага князя Алега, які дапамагаў вялікаму князю смаленскаму Юрыю Святаславічу абараняць незалежнасць Смаленскага княства ад ВКЛ.
У 1402 разбіў разанцаў пад Любуцкам, захапіў у палон князя Радаслава Алегавіча.
У 1403 пры падтрымцы Вітаўта захапіў Вязьму, у 1404 захапіў і далучыў да ВКЛ Смаленск.
У 1407 удала дзейнічаў у Вярхоўскіх княствах, далучыў да ВКЛ Варатынск. У 1407 зноў запрошаны ў Ноўгарад і княжыў там да 1412. Відаць, адначасова ў 1408-11 быў велікакняжацкім намеснікам у Смаленску. 3 наўгародскімі атрадамі ўдзельнічаў у Вялікай вайне 1409–11 супраць Тэўтонскага ордэна, у крытычны момант Грунвальдскай бітвы 1410 мужнасць мсціслаўскай, аршанскай і смаленскай харугваў ВКЛ на чале з Лугвенам выратавала саюзныя арміі ад разгрому крыжакамі. Удзельнічаў у падпісанні Тарунскага міру 1411 г.
У 1411 кіраваў адбіццём шведскай агрэсіі ад Ноўгарада, заключыў ад імя Ноўгарада дагавор з Ягайлам супраць крыжакоў.
У 1412 з-за маскоўскіх інтрыг выехаў з Ноўгарада ў Мсціслаў.
У 1430–31 у барацьбе Свідрыгайлы з Жыгімонтам Кейстутавічам падтрымліваў першага.
Заснаваў каля Мсціслава (1407).
Ад першай жонкі Марыі (?–1399), дачкі вялікага князя маскоўскага Дзмітрыя Данскога, меў сына , ад другой (імя невядомае) – сына Яраслава.
Магчыма быў адным з першых уладальнікаў (?). |
|
|
|
|
|
|
|
|
Лужанкоў Леанід Якаўлевіч (1938–2009), нарадзіўся ў вёсцы Нежкаў Вішоўскага сельсавета.
Краязнаўца. Аўтар дакументальнага нарыса пра «Праз сотні гадоў».
Скончыў , юрыдычны факультэт Ленінградскага дзяржаўнага ўніверсітэта.
Працаваў членам ваенных трыбуналаў Туркестанскай, Беларускай, Прыкарпацкай ваенных акруг, Групы савецкіх войск у Германіі, служыў на Сяміпалацінскім выпрабавальным ядзерным палігоне.
Творы змяшчаліся ў часопісах «Савецкая юстыцыя», «Нёман», у спецыяльных выданнях.
Удастоены 11 медалёў СССР і замежных дзяржаў. |
|
|
|
|
|
|
|
|
Лук’янаў Васіль Піменавіч, нарадзіўся (1930) у вёсцы Малы Трылесін .
Кандыдат тэхнічных навук.
Скончыў і Беларускі політэхнічны інстытут.
Працаваў у Міністэрстве будаўніцтва БССР, дацэнт кафедры аховы працы Беларускага палітэхнічнага інстытута. |
|
|
|
|
|
|
|
|
Люцікаў Захар Венедзіктавіч, 1897 года нараджэння, удзельнік Кастрычніцкай рэвалюцыі і грамадзянскай вайны.
Сустракаўся (1918) з У.І.Леніным.
|
|
|
|
|
|
|
|
|
Люцікаў Ягор Рыгоравіч, нарадзіўся ў 1892 годзе ў вёсцы .
Служыў матросам Балтыйскага флота на крэйсерах «Расія» і «Севастопаль».
Удзельнік штурму Зімняга палаца, удзельнік грамадзянскай вайны.
У 1930 годзе быў першым арганізатарам «Чырвоная зорка».
Я.Р Люцікаву прысвоена званне «Заслужаны калгаснік». |
|
|
|
|
|
|
|
|
|