Родны кут, зямля бацькоў, зямля, дзе чалавек нарадзіўся, зрабіў першыя крокі... Яна заўсёды мае асаблівую прывабнасць, чароўную сілу. Усё на гэтай зямлі самае дарагое, самае блізкае.
Аграгарадок Галоўчын - маляўнічы куток Бялыніччыны.
Галоўчынская зямля славіцца даўняй багатай гісторыяй, значнымі падзеямі, што адбываліся тут цягам амаль тысячагадовага існавання паселішча; знакамітымі землякамі, сярод якіх нямала вядомых навукоўцаў, генералаў, пісьменнікаў; непаўторнымі маляўнічымі краявідамі.
Вашай увазе прапануецца «Кароткая краязнаўчая энцыклапедыя Галоўчынскай зямлі».
Поўнатэкставая база дадзеных «Кароткая краязнаўчая энцыклапедыя Галоўчынскай зямлі» з’яўляецца электронным варыянтам аднайменнай друкаванай энцыклапедыі. Яна складаецца з чатырох самастойных частак:
у гістарычна-краязнаўчы даведнік «Галоўчын: ад сівой даўніны да нашых дзён» увайшлі найбольш значныя даты ў гісторыі Галоўчынскай зямлі, прыведзенныя ў храналагічным парадку;
аб багатай на падзеі і людзей гісторыі Галоўчынскага сельскага Савета можна даведацца ў гістрычным падарожжы «Галоўчынскі сельскі Савет: гісторыя, падзеі, людзі»;
гістарычны даведнік «Гісторыя калгаса «Наша Перамога» раскрывае амаль што векавую гісторыю Галоўчынскага СПК;
гістарычны экскурс «Светач мудрасці» змяшчае матэрыял аб народнай асвеце на Галоўчынскай зямлі.
Даведачны апарат поўнатэкставай базы дадзеных уключае асабісты, геаграфічны і бібліяграфічны паказальнікі. Акрамя гэтага яна ўтрымлівае вялікую фотагалерэю.
«Кароткая краязнаўчая энцыклапедыя Галоўчынскай зямлі» прызначаецца шырокаму колу карыстальнікаў, ўсім тым, хто цікавіцца гісторыяй сваёй малой радзімы, а таксама аматарам краязнаўства.
|