КАРОТКАЯ
КРАЯЗНАЎЧАЯ ЭНЦЫКЛАПЕДЫЯ
ГАЛОЎЧЫНСКАЙ ЗЯМЛІ


   
ГАЛОЎНАЯ
ПЕРСАНАЛЬНЫ ПАКАЗАЛЬНІК
ГЕАГРАФІЧНЫ ПАКАЗАЛЬНІК
БІБЛІЯГРАФІЧНЫ ПАКАЗАЛЬНІК
ФОТАГАЛЕРЭЯ
 
Ф


Фальварак

Фальканет
Федасаў Віктар Трафімавіч
Федасаў Трафім Цітавіч
Філіповіч Апанас
Філіповіч Мікалай Максімавіч
Фундуш

 

 

Фальварак, від феадальнага зямельнага ўладання ў ВКЛ і Рэчы Паспалітай: двор феадала з комплексам будынкаў і ўгоддзяў.
Першапачаткова называлася асобная феадальная гаспадарка, уладальнікі якой займаліся вырошчваннем хлеба для асабістых патрэбаў феадала.
З сярэдзіны XVI стагоддзя ў Беларусі становіцца асноўнай формай арганізацыі феадальнага ўладання.

   

 

 

 

Фальканет, старадаўняя артылерыйская гармата калібру 45-100 мм, якая знаходзілася на ўзбраенні шведскай і шэрагу іншых армій XVI-XVIII стагоддзях.
Выкарыстоўвалася Карлам ХІІ у час Галоўчынскай бітвы (1708).

   
   
 

Федасаў Віктар Трафімавіч, нарадзіўся ў 1929 годзе ў вёсцы Васількі Галоўчынскага сельсавета.
Працаваў трактарыстам, аграномам калгаса «Наша Перамога».
Узнагароджаны двумя ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга (1971), (1986).

   
   
 

Федасаў Трафім Цітавіч, нарадзіўся 1901 годзе ў вёсцы Васількі Галоўчынскага сельсавета.
Быў членам меліяратыўнага таварыства «Васількі»( 1924 г.).
Член КПСС.
Адзін з першых арганізатараў і старшынь калгаса «Чырвоная Зорка».

   
   

 

Філіповіч Апанас (Апанас Брэсцкі, каля 1595-1648), нарадзіўся на Брэстчыне.
Пісьменнік-публіцыст, палітычны і царкоўны дзеяч.
Служыў пры двары канцлера Льва Сапегі, дзе займаўся выхаваннем «маскоўскага царэвіча» Яна Фаўстына Лубы, пастрыгаўся ў манахі (1627), намеснік ігумена Дубойскага манастыра (1633).
Аказваў супрацьдзеянне Брэсцкай царкоўнай уніі.
Ідучы ў Маскву на сустрэчу з рускім царом Міхайлам Фёдаравічам, наведаў мястэчка  Галоўчын (1637), дзе збіраў міласціну. Ігумен Берасцейскага Сімяонаўскага манастыра (1640), адбываў высылку ў Кіеве.
Аўтар «Дыярыуша» (1646).
За дапамогу казакам Б.Хмяльніцкага і распаўсюджанне агітацыйных улётак расстраляны 15 верасня 1648 года.
Кананізаваны праваслаўнай царквой.
Мошчы знаходзяцца ў Свята-Мікольскай брацкай царкве ў Брэсце.

   
   

 

Філіповіч Мікалай Максімавіч (1924-1998), нарадзіўся ў вёсцы Пачапок Галоўчынскага сельсавета.
Паліграфіст, журналіст.
Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.
Скончыў Кудзінскую школу, Бабруйскае ПТВ металістаў. Працаваў у рэдакцыях Круглянскай, Шклоўскай, Бялыніцкай раённых газет. Больш за 20 гадоў узначальваў калектыў  Бялыніцкага філіяла абласной друкарні імя С. Собаля.
Пісаў вершы, ваенныя ўспаміны.
Узнагароджаны ордэнамі Славы ІІ і ІІІ ступеняў, шматлікімі медалямі, у тым ліку «За перамогу над Японіяй».

   
   

 

Фундуш, у ВКЛ акт, згодна з якім касцёлам, цэрквам, манастырам, навучальным установам ахвяруюцца грашовыя сродкі, рухомая і нерухомая маёмасць, а таксама само ахвяраванне.
На сінодзе згадваецца фундуш князёў Галоўчынскіх, выдадзены на падтрыманне мясцовага кальвінсцкага збору. На магілёўшчыне ў той час існавалі, акрамя Галоўчынскай, яшчэ тры рэфармацыйныя царквы.

   
   

 

ГАЛОЎНАЯ || ПЕРСАНАЛЬНЫ ПАКАЗАЛЬНІК || ПЕРСАНАЛЬНЫ ПАКАЗАЛЬНІК || ПЕРСАНАЛЬНЫ ПАКАЗАЛЬНІК || ФОТАГАЛЕРЭЯ
 
© Бялыніцкая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, Галоўчынская сельская бібліятэка-філіял, 2012