|
|
П |
|
|
|
|
|
|
|
Падалішча, змрочная мясцовасць у лесе Баранаўка.
Сюды звозілі жывёлу пасля падзяжу.
У Падалішчы часта можна было сустрэцца з ваўкамі. Выбіраючыся ў лес, людзі стараліся абыйсці гэта ўрочышча. |
|
|
|
|
|
|
|
|
Падгацце, мясцовасць вакол меліяратыўнага канала, перад вёскай .
Раней гэта было вельмі забалочанай мясцовасцю і каб дабрацца ў вёску , людзі гацілі гаць – сыпалі пясок, каменне, насцілалі дровы. Калі пралажылі асушальны канал, балота знікла. А месца назвалі Падгаццем. |
|
|
|
|
|
|
|
|
Падзел уладанняў, у 1571 годзе прайшоў падзел уладанняў паміж яго сынамі Шчэнсным і .
Першаму дастаўся , а другому Княжыцы. Межавая лінія праходзіла па рацэ .
|
|
|
|
|
|
|
|
|
Падскарбі, службовая асоба ў Вялікім Княстве Літоўскім у XV-XVIII.
Падскарбі земскі забяспечваў захаванне скарбу, выплачваў заробак войску, кантраляваў збор падаткаў і мыта, назіраў за дзейнасцю манетных двароў.
Падскарбі дворны
адказваў за забеспячэнне асабістых матэрыяльных патрэб вялікага князя. З вылучэннем у 1588 годзе сталовых маёнткаў (эканомій) іх фінансавы і эканамічны кіраўнік. |
|
|
|
|
|
|
|
|
Паклонскі Канстанцін, камандзір беларускага палка паказачаных, у асноўным, чавускіх, магілёўскіх, радомльскіх сялян, месцічаў.
Напачатку лета 1654 года перайшоў на бок войска рускага цара Аляксея Міхайлавіча, заявіўшы аб сваёй рашучасці змагацца разам супраць Рэчы Паспалітай.
На прыёме К. Паклонскага ў сваёй стаўцы пад Смаленскам цар надаў яму чын палкоўніка, падарыў 40 собаляў і 50 рублёў.
Полк авалодаў Чавусамі, Магілёвам, іншымі мястэчкамі Усходняй Беларусі, кантраляваў тэрыторыю да Бярэзіны.
Частка яго войска, якое налічвала да 6000 чалавек, знаходзілася ў , Бялынічах,і ў шэрагу іншых паселішч.
У лісце да цара Аляксея Міхайлавіча прасіў раздаць сваім казакам вёскі ў Галоўчынскім, Бялыніцкім... паветах – «аж по самый Борисов».
Напачатку лютага 1655 года ў час баёў за Магілёў нечакана перайшоў на бок Рэчы Паспалітай. |
|
|
|
|
|
|
|
|
Палац Антонія Паца, палац пісара Вялікага Княства Літоўскага Антонія ў мястэчку .
Забраны разам з маёнткам у казённае кіраванне ў 1773 годзе з прычыны адмовы А.Паца прысягаць на вернасць рускай імператрыцы .
|
|
|
|
|
|
|
|
|
Паліеўшчына, вёска ў .
Заснаваная ў 1920-я гады сялянамі з навакольных вёсак. Арганізаваны (1930) «Чырвоная зорка».
Радзіма беларускага матэматыка У.М. Борбата.
|
|
|
|
|
|
|
|
|
Палітаў бярэзнік, зямельны надзел, які належыў мужыку Паліту. |
|
|
|
|
|
|
|
|
Папоў луг, балота і зямельны надзел, які належыў святару Галоўчынскай царквы. |
|
|
|
|
|
|
|
|
Парад Перамогі, адбыўся ў Маскве 24 чэрвеня 1945 года на Чырвонай плошчы і прысвячаўся Перамозе савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.
Прынялі ўдзел зводныя палкі франтоў, Наркамата абароны СССР і ВМФ, ваенных акадэмій і вучылішчаў.
Сярод удзельнікаў Парада Перамогі знаходзіўся генерал-маёр . |
|
|
|
|
|
|
|
|
Патоцкі Крыштаф, адзін з уладальнікаў .
Удава паўторна выходзіць замуж за Крыштафа Патоцкага. Аднак выплочваць закладную суму за маёнтак на 240 тысяч ён чамусці не пажадаў, і Галоўчын фактычна знаходзіўся ў руках . |
|
|
|
|
|
|
|
|
Патуліцкія-Вайзбуны, панскі род, буйныя землеўладальнікі.
Валодалі у другой палове ХІХ стагоддзя.
На той час у налічвалася 123 дамы, у якіх пражывала 956 чалавек (498 праваслаўных, 443 іўдзеі, 15 католікаў).
Дзейнічалі дзве праваслаўныя царквы, яўрэйскі малітоўны дом. |
|
|
|
|
|
|
|
|
Паўночная вайна (1700-1721). Вайна паміж Швецыяй і Расіяй.
У час яе адбылася пад (4 ліпеня 1708), у якой атрымаў сваю апошнюю перамогу.
У час вайны царскі двор ажыццявіў шэраг мерапрыемстваў па ўстанаўленні свайго кантролю на тэрыторыі Беларусі і Польшчы. |
|
|
|
|
|
|
|
|
Пацы, нашчадкі князёў па жаночай лініі.
Першапачаткова Пацы валодалі Княжыцамі.
Соф’я, дачка , выйшла замуж за Аляксандра Паца.
Найбольш вядомы з іх Антоні Міхал Пац, пісар Вялікага Княства Літоўскага.
У 1752 годзе Антоні спрабуе сканцэнтраваць у сваіх руках, валодаючы Княжыцамі, усю спадчыну князёў Галоўчынскіх. Аднак судовая валакіта з уладальнікам Галоўчына Аляксандрам Сапегам не прыносіць яму поспеху.
Між тым, спадчыннае права на пасля смерці і шлюбу яго ўдавы з прадстаўніком польскага магнацкага роду перайшло да Пацаў.
Антоні, урэшце, выкупляе за 50 тысяч злотых закладное права на Галоўчын у Антонія, Міхаіла, Францішкі, Ежы і Станіслава Патоцкіх і становіцца адзіным гаспадаром , далучыўшы яго да Княжыцаў.
Разам з уладальнікам Бялынічаў Ігнацыем Агінскім звяртаецца (1755) да біскупа Віленскага Міхала Зянковіча з просьбай спраўдзіць цудатварэнне абраза Маці Боскай Бялыніцкай.
Пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай Антоні Пац адмаўляецца прыносіць прысягу на вернасць .
Галоўчын пераходзіць у валоданне Міхаіла Паца.
|
|
|
|
|
|
|
|
|
Пачатковая школа, пачатковая навучальная ўстанова для сялянскіх дзяцей.
Дзецям даваліся першапачатковыя веды па рускай мове, арыфметыцы, усеагульнай гісторыі, геаграфіі, царкоўнай гісторыі, вывучаліся Новы і Стары Запаветы, Біблія, Псалтыр, Закон Божы, жыціі святых.
У Бялынічах і народныя вучылішчы адкрыліся ў 1864 годзе. |
|
|
|
|
|
|
|
|
Паштовая дарога Магілёў – Вільня, у 1782 годзе 18 жніўня закрыты Княжыцка-Галоўчынскі ўчастак паштовай дарогі. |
|
|
|
|
|
|
|
|
Першы падзел Рэчы Паспалітай, гвалтоўны падзел Рэчы Паспалітай (1772) паміж Аўстрыяй, Прусіяй і Расійскай імперыяй. Па Друці праходзіла ўсходняя мяжа Рэчы Паспалітай.
Бялыніцкія паселішчы на ўсход ад яе ўвайшлі ў склад Расійскай дзяржавы, на захадзе засталіся ў Аршанскім павеце.
Уладальнікі Бялынічаў Алена і Ігнацый Агінскія прынеслі прысягу .
Адмовіўсяў прысягаць на вернасць царыцы гаспадар Галоўчына Антоні , яго маёнтак канфіскаваны. |
|
|
|
|
|
|
|
|
Пётр І, рускі цар з 1682 года, імператар з 1721.
Аб са шведамі адзываецца наступным чынам: «…я зело благодарю Бога, что наши прежде генеральной баталии виделись с неприятелем хорошенько и что от него армии одна треть наша так выдержала и отошла…». |
|
|
|
|
|
|
|
|
|
Пляшчынскі, настаяцель Свята-Троіцкага храма, які выступіў з ініцыятывай адкрыцця ў . Яна пачала дзейнічаць з 1883 года, а настаўніцай працавала яго дачка Надзея. |
|
|
|
|
|
|
|
|
Помнік воінам- вызваліцелям у вёсцы знаходзіцца супраць будынка школы.
Помнік быў адкрыты ў 1955 годзе.
Зараз там праходзяць мітынгі да Дня перамогі і Дня незалежнасці.
Яго даглядаюць вучні . Тут жа знаходзіцца мемарыяльная пліта , які здзейсніў подзвіг пры вызваленні Галоўчына, за што яму пасмяротна было прысвоена званне . |
|
|
|
|
|
|
|
|
|
Почт, вайсковае падраздзяленне, на чале з буйным землеўласнікам.
Складаўся з асабіста залежных або нанятых для службы людзей.
Колькасна вызначаўся ў кожным канкрэтным выпадку.
Князь ў 1528 годзе павінен быў накіраваць 79 коней з вершнікамі пры поўным узбраенні. |
|
|
|
|
|
|
|
|
Пошта, станцыя, дзе мянялі каней.
Зараз від сувязі, пры якім рэгулярна перасылаюць паштовыя адпраўленні.
Вядома, што праз у 1801 годзе праходзіў паштовы шлях. |
|
|
|
|
|
|
|
|
|
Пятровішча, назва гары, якая пайшла ад назвы былой вёскі.
Гара знаходзіцца паміж і кар’ерам. |
|
|
|
|
|
|
|
|