КАРОТКАЯ
КРАЯЗНАЎЧАЯ ЭНЦЫКЛАПЕДЫЯ
ГАЛОЎЧЫНСКАЙ ЗЯМЛІ


   
ГАЛОЎНАЯ
ПЕРСАНАЛЬНЫ ПАКАЗАЛЬНІК
ГЕАГРАФІЧНЫ ПАКАЗАЛЬНІК
БІБЛІЯГРАФІЧНЫ ПАКАЗАЛЬНІК
ФОТАГАЛЕРЭЯ
 
Ж


Жалаковіч Ганна Лук'янаўна

Жалезны век
Жамойць
Журкоўка
Жывёлагадоўчы комплекс
Жыгімонт Кейстутавіч

 

 

Жалаковіч Ганна Лук’янаўна, нарадзілася (1924) у вёсцы Фашчаўка Шклоўскага раёна.
Скончыла  Віцебскі дзяржаўны педагагічны інстытут, працавала ў Галоўчынскай СШ (з 1950). 
Узнагароджана знакам «Выдатнік народнай асветы БССР» (1967). Заслужаны  настаўнік БССР (1972).

   
   

 

Жалезны век, апошняя археалагічная эпоха ў гісторыі чалавецтва, якая характарызуецца з’яўленнем і шырокім распаўсюджаннем металургіі жалеза ў Беларусі.
Жалезны век пачаўся ў канцы 7-6 ст. да н.э. Падраздзяляецца на ранні і позні.
Землі, якія займае сённяшні Галоўчын, упершыню засяліў чалавек у эпоху ранняга жалезнага веку (VІІ ст. да н.э.-ІV ст.н.э.). Аб гэтым яскрава сведчаць археалагічныя знаходкі з галоўчынскіх гарадзішчаў.

   
   

 

Жамойць, гістарычная вобласць і адміністратыўна-тэрытарыальная адзінка ў складзе Вялікага Княства Літоўскага.
Князь Аляксандр Яраславіч з роду Галоўчынскіх быў кашталянам жамойцкім.

   
   

 

Журкоўка, лес, які знаходзіцца паміж вёскай Васількі і пасёлкам Паліеўшчына.

   
   

 

Жывёлагадоўчы комплекс, вытворчае падраздзяленне сельскагаспадарчай вытворчасці.
Займаецца вытворчасцю жывёлагадоўчай прадукцыі індустрыяльным метадам.
У 1985 годзе каля вёскі Галоўчын быў пабудаваны жывёлагадоўчы комплекс па адкорме буйной рагатай жывёлы. Комплекс належаў былому калгасу «Наша перамога».
Зараз  жывёлагадоўчы комплекс належыць СПК «Кудзін».

   
   

 

Жыгімонт Кейстутавіч (каля 1365 – 20.3.1440), вялікі князь літоўскі (1432-1440).
Малодшы сын вялікага князя Кейстута і Біруты, брат Вітаўта. 1432-1440 год вялікі князь Вялікага Княства Літоўскага Жыгімонт Кейстутавіч дорыць Галоўчын Самойлу.

   
   

 

ГАЛОЎНАЯ || ГАЛОЎЧЫНСКІ СЕЛЬСКІ САВЕТ: ГІСТОРЫЯ, ПАДЗЕІ, ЛЮДЗІ || ГІСТОРЫЯ КАЛГАСА «НАША ПЕРАМОГА» || СВЕТАЧ МУДРАСЦІ || ФОТАГАЛЕРЭЯ
 
© Бялыніцкая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, Галоўчынская сельская бібліятэка-філіял, 2012