КАРОТКАЯ
КРАЯЗНАЎЧАЯ ЭНЦЫКЛАПЕДЫЯ
ГАЛОЎЧЫНСКАЙ ЗЯМЛІ


   
ГАЛОЎНАЯ
ПЕРСАНАЛЬНЫ ПАКАЗАЛЬНІК
ГЕАГРАФІЧНЫ ПАКАЗАЛЬНІК
БІБЛІЯГРАФІЧНЫ ПАКАЗАЛЬНІК
ФОТАГАЛЕРЭЯ
 
ГІСТОРЫЯ КАЛГАСА «НАША ПЕРАМОГА»


У снежні 1927 года адбыўся ХV з’езд ВКП(б), які вызначыў курс на суцэльную калектывізацыю вёскі. Бялыніцкі КП(б) паставіў канкрэтныя задачы, каб да восені 1930 года калектывізаваць 80% зямлі, усіх рабочых коней, жывёлу і сродкі вытворчасці.

 

   

Вёска Галоўчын

Калгас «12 год Кастрычніка», 1929 год – год стварэння.
Старшыні: Макаеў Андрэй Піліпавіч, Саланінка Нікіфар Мінавіч, Чыгіроў Лявон Елісеевіч, Бізуноў Сяргей Сяргеевіч.

   
   

Вёска Забалацце

Калгас «Чырвоны ўдарнік».
Старшыні: Буякоў Фёдар Пятровіч, Даюжонак Ягор Лявонавіч, Федасаў Арцём Цітавіч, Антусаў Лявон Пятровіч.

   
   

Вёска Васількі

Калгас «Чырвоная Зорка».
Старшыні: Люцікаў Ягор Рыгоравіч, Гевад Фёдар Антонавіч, Антусаў Лявон  Пятровіч, Федасаў Трафім Цітавіч, Лабейка Антон Іванавіч.

   
   

Вёска Сіваі

Калгас «Чырвоны калектывіст».
Старшыні: Якубовіч Арцём Фёдаравіч, Літвінаў Віктар Аўрасавіч, Духовіч Міхаіл Дзмітрыевіч.

   


Значную ролю ў справе стварэння калгасаў адыгралі 25-тысячнікі, якія накіроўваліся для ўмацавання калгасаў.
Так пачыналі:
З успамінаў А.П.Макаева, былога старшыні калгаса «12 год Кастрычніка».
Напрадвесні 1930 года мяне выклікалі ў Бялынічы. Сакратар райкама партыі Кіштымаў сказаў каротка: «Рэкамендуем цябе старшынёй калгаса «12 год Кастрычніка». Выязджай неадкладна ў Галоўчын, тэрмінова выпраўляй становішча.
На агульным сходзе, які адбыўся каля Галоўчынскай сярэдняй школы, пасля выбараў старшыні распрацавалі план веснавой сяўбы. Рашылі працаваць на конях у полі ад цямна да цямна.
Праўленне, у склад якога ўваходзілі і сівабародыя дзяды, і падцягнутыя ўдзельнікі грамадзянскай вайны, і бязвусыя камсамольцы, засядалі да пазна. Думалі, раіліся, як ажыццяўляць ленінскі кааператыўны план.
А назаўтра, ледзь займаўся золак, усе ішлі ў поле. Памятаю, як заўзята працавалі Максім Ермачэнка, Захар Люцікаў, Апанас Магілеўчык, Міхась Дракін. На мазалі не звярталі ўвагі, толькі б коні не спыняліся ў баразне. Адсеяліся за два тыдні, раней за суседзяў.
Потым усім калектывам акучвалі, палолі пасевы, касілі траву. У жніўні сабралі першы калгасны ўраджай, якому зайдросцілі аднаасобнікі.
Я звяртаўся ў райкам партыі за парадай, як падзяліць хлеб паміж калгаснікамі.
- У залежнасці ад таго, як хто працаваў, - быў адказ.
У тую ж восень калгас за свае сродкі адрамантаваў старэнькі «Фардзон», які належыў мясцоваму меліярацыўнаму таварыству, набыў складаную малатарню. Калгаснікам (у гаспадарку ўваходзіла 150 сем’яў з вёсак Галоўчын, Забалацце, Васількі, Сіваі, Сурды, Старае Сяло) падводы развозілі мяшкі са збожжам.   
У канцы года калгасны справавод Іван Марозаў неяк сказаў мне:
- Памятаеце дзеда Нупрэя з Забалацця? Колькі ні агітавалі яго за калгас, а ўсё ніяк не мог развітацца з палоскай зямлі, з вараным, з каровай. Дык сёння ён дапытваўся, ці прымем з сям’ёй у калгас.
Гэта была 378-я заява, якая паступіла ад аднаасобнікаў з пачатку года.

Выдатны кіраўнік таго часу старшыня калгаса «Чырвоны ўдарнік» Фёдар Пятровіч Буякоў.

Якубовіч Арцём Фёдаравіч.

Лабейка Антон Іванавіч, 1893 года нараджэння, член КПСС. Быў першым арганізатарам і старшынёй калгаса «Чырвоная Зорка». Член КПСС. Працаваў старшынёй Вугольшчынскага сельсавета. Памёр у 1938 годзе пасля цяжкай хваробы.

Люцікаў Ягор Рыгоравіч.

Гевад Фёдар Антонавіч – першы арганізатар калгаса «Чырвоная Зорка».

Марозаў Іван Сямёнавіч.

Федасаў Трафім Цітавіч, 1901 года нараджэння, нарадзіўся ў вёсцы Васількі. Быў членам меліярацыўнага таварыства «Васількі» (1924 г.). Член КПСС . Адзін з першых арганізатараў і старшынь калгаса «Чырвоная Зорка».
Камбайнер Беларускай МТС Бычкоўскі Павел Аўсеевіч, працуючы на палетках калгаса «12 год Кастрычніка», у 1938 годзе, убраў за 25 рабочых дзён 229,24 га і быў зацверджаны ўдзельнікам Усесаюзнай сельскагаспадарчай выстаўкі і занесены ў Ганаровую Кнігу.

Ураджайнасць сельскагаспадарчых культур была невысокай: ураджай зернавых культур складаў 7-8 ц/ га, бульбы – 50-60ц.

Галоўчынцы-ахвяры сталінскіх рэпрэсій: Захар Іванавіч Астапенка, Іван Гаўрылавіч Дракін, Сцяпан Іванавіч Сівіцкі, Ганна Пятроўна Сівіцкая і яшчэ дзесяць чалавек былі рэпрэсіраваны, высланы ў Пермскую вобласць і там загінулі ў ГУЛАГУ.

У час Вялікай Айчыннай вайны каля пяцісот галоўчынцаў змагаліся з фашыстмі ў партызанскіх атрадах, часцях Чырвонай Арміі і ў якасці падпольшчыкаў. Звыш двухсот з іх не вярнуліся з фронту, загінулі ў партызанах.
Вайна нанесла страшэнныя страты калгасам навакольных вёсак. Выступаючы на нарадзе жывёлаводаў раёна, 4 лістапада 1944 года старшыня Галоўчынскага сельскага Савета Падабед сказаў: «У калгасах нашага сельсавета фашысты асабліва жорстка лютавалі. Асабліва пастрадалі жывёлагадоўчыя фермы. Зараз мы прыступілі да аднаўлення жывёлагадоўлі ў калгасах. Нашы калгасы маюць 189 коней. У пяці калгасах ёсць 45 дойных кароў, 33 маладняку, 15 гусей».
На нарадзе выступіў старшыня калгаса «Чырвоная Зорка» Люцікаў Ягор Рыгоравіч. Па яго словах у калгасе было 1112 га зямлі. З усходніх раёнаў атрымалі 11 цялят, 21 каня. Было адноўлена памяшканне для жывёлы, назапашаны кармы.
Цяжкай была праца нашых землякоў у 40-я-50-я гады. Так, палявод Клімава П. за дзень зжынала па 30-35 сотак жыта, скашвала 28-30 сотак луга. Праца калгаснікаў была высока ацэнена дзяржавай.

Рашэннем Бялыніцкага райвыканкама ад 21 лютага 1955 года калгасніцы калгаса «Ударнік» – Станкевіч Наста Іванаўна і Станкевіч Наста Якаўлеўна былі прадстаўлены кандыдатамі для ўдзелу ва Усесаюзнай сельскагаспадарчай выстаўцы.

Вялікая заслуга развіцця пасляваеннай гаспадаркі належыць іх старшыням:
Калгас «12 год Кастрычніка»:
1945 – 1946гг. Драчыкаў Іван Мацвеевіч
1946 – 1947 гг. Дракін Ігнат Іванавіч
1947 – 1949 гг. Магілеўчык Пётр Пятровіч
1949 – 1951 гг. Дашчынскі Пётр Аляксандравіч

У 1950 годзе калгас «12 год Кастрычніка» аб’яднаўся з калгасам «16 Партз’езд»  (в. Старае Сяло, в Сурды) і пачаў называцца «Наша Перамога»
У 1951 – 1953 гг. старшынёй абраны Азаровіч Мікалай Аляксандравіч
У 1953 – 1956 гг. Назараў Іван Аляксеевіч
У 1956 – 1970 гг. Будкевіч Мікалай Сяргеевіч
У 1956 годзе калгас «Наша Перамога» аб’яднаўся з калгасам «Чырвоны калектывіст», а ў снежні 1959 г. з калгасам «Ударнік»

Калгас «Ударнік»
гады праўлення:
1946 – 1947 Ярулін Пётр
1947 – 1848 гг. Станкевіч Пётр Васільевіч
1948 – 1950 гг. Ермачэнка Іван В.

1950 год калгас «Ударнік» і «Чырвоная Зорка» аб’ядналіся ў калгас «Ударнік».
1950 – 1957 гг. старшыня Буякоў Фёдар Пятровіч
1957 – 1959 гг.  Нікіфараў Міхаіл Сямёнавіч

Калгас «Чырвоная Зорка» в. Васількі:
1944 – 1947 гг. Люцікаў Ягор Рыгоравіч
1947 – 1948 гг. Рыбакоў Іван Дзянісавіч
1948 – 1949 гг. Гевад Фёдар Антонавіч
1949 – 1950 гг. Брылёў Іван

У 1950 годзе калгас «Чырвоная Зорка» аб’яднаўся з калгасам «Ударнік». 27 снежня 1959 года аб’яднаўся з калгасам «Наша Перамога».
 
Калгас «Чырвоны калектывіст» в. Сіваі:
1944 – 1945 гг. старшыня Духовіч Міхаіл Дзмітрыевіч
1945 – 1946 гг. Тарасенка Марк Антонавіч
1946 – 1947 гг. Лапацкі Захар Емельянавіч
1947 – 1949 гг. Бычкоўскі Нікіфар Фёдаравіч
1949 – 1952 гг. Дракін Іван Іванавіч
1952 – 1955 гг. Церашкоў Прохар
1955 -  1956 гг. Рыбакоў Іван Дзянісавіч

У 1956 годзе калгас «Чырвоны калектывічт» аб’ядноўваецца з калгасам «Наша Перамога» .
У 1959 годзе было завершана аб’яднанне ўсіх калгасаў у адну вялікаю гаспадарку «Наша Перамога» з цэнтральнай сядзібай у вёсцы Галоўчын. 
З гэтага часу гаспадарку ўзначаліў таленавіты  кіраўнік Будкевіч Мікалай Сяргеевіч.

Зерне

Год

1960

1961

1962

1963

1964

1965

1966

 

10,4 ц

6,8ц

5,1ц

6,9ц

10,2ц

10,2ц

   

Бульба

Год

1960

1961

1962

1963

1964

1965

1966

 

20ц

55ц

31ц

174ц

235ц

378ц

325ц

   

Караняплоды

Год

1960

1961

1962

1963

1964

1965

1966

 

20ц

55ц

31ц

174ц

235ц

378ц

325ц

   

Лён

Год

1960

1961

1962

1963

1964

1965

1966

Валакно

4,7

4,5

6,2

5

3,8

8,3

6,6

Семя

3,1

3,8

3,1

4,8

3,8

5,3

6,3

Пры аналізе гэтых лічбаў неабходна ўлічваць, што ўраджайнасць гэта атрымана пры ўнясенні толькі мясцовых угнаенняў: торфу і гною. Так, па стану на 30 сакавіка 1962 года было вывезена на палі 28177 т. торфу, 7621 т. гною, 1293 т. попелу. Усяго арганічных угнаенняў 35738 кг. Як вядома, вялікая хімія ў Беларусі толькі набірала тэмпы свайго развіцця і мініральныя тукі былі вялікім дэфіцытам на сяле. Але мэтанакіраваная работа праўлення калгаса начале з Будкевічам М.С. і вопытным аграномам Чыжэўскай Вольгай Васільеўнай дала свой плён.

Так, звеннявая па ільну Буякова Вера Васільеўна на 44 гектарнай плошчы ў 1965 годзе атрымала ільносемя – 8ц, а ільновалакна – 10ц з гектара. Праца гэтай жанчыны была высока ацэнена дзяржавай.

Значныя зрухі ў сельскагаспадарчай вытворчасці дазволілі павысіць аплату працы калгаснікаў, аказаць значную дапамогу ў будаўніцтве жылля і завозу паліва. Згодна штатнаму раскладу 1966 года, заробак старшыні калгаса складаў 180 рублёў, агранома – 135 рублёў, галоўнага бухгалтара – 125 рублёў, шафёра – 60 рублёў, электраманцёра – 50 рублёў, конюха -  35 рублёў.

Аплата працадня ў паляводстве склала 1,40 к, механізатара – 1,40к. На вывазку дроў калгаснікам затрачана 880 машына – дзён, на будаўніцтва жылля выдзелена 6 тыс. рублёў грошай.

Канец 60-х гадоў. Менавіта на іх прыпаў самы росквіт калгаса «Наша Перамога». Тут атрымлівалі адны з самых важкіх ураджаеў зерня і бульбы, радавалі дасягненнем высокіх надояў і прываг мясцовыя жывёлаводы. Але найбольшую славу калгасу прынёс «паўночны шоўк». Нездарма ж, менавіта ў  калгасе «Наша Перамога», стала адзіным у раёне Героем працы, Вера Васільеўна Буякова – адметны майстар вырошчвання даўгунцу.

На гэтым архіўным здымку пасяджэнне праўлення гаспадаркі, вядзе старшыня калгаса М.С.Будкевіч, а справаздачу трымае брыгадзір паляводчай брыгады, Герой Сацыялістычнай працы В.В.Буякова.


Адбыліся зрухі і ў жывёлагадоўлі. Так, калі ў 1960 годзе пагалоўе буйной рагатай жывёлы складала 1005 галоў, то ў 1966 г.  – 2878, у тым ліку кароў – 388. Надой малака склаў 2200 кг на карову, або 127,3 ц на 100 га пашы. Калгас меў на балансе 30 трактараў, 19 аўтамашын. Павага да чалавека працы праявілася ў тым, што 18 лютага 1964 года на справаздачна-выбарчым сходзе калгаснікаў зацверджана палажэнне аб званні «Заслужаны калгаснік».
Гэтага звання ўдастоены першыя 12 калгаснікаў. Дарэчы, цікава будзе ведаць і аб ільготах, якія калгас гарантаваў гэтым людзям. Водпуск – 24 дні, прадстаўленне бясплатнай пуцёўкі ў дом адпачынку, выпісаць тры друкаваныя выданні на год, выпісаць бясплатна аўтамашыну да 150 км адлегласцю, а таксама бясплатная падвозка дроў. Тады ж былі зроблены надпісы на дамах «Тут жыве заслужаны калгаснік».
У 1967 годзе  калгасніца Зінаіда Іванаўна Верхалазава была выбрана дэпутатам Вярхоўнага органа ўлады рэспублікі, а выдатная даярка Ларыса Іванаўна Бурсава прыняла паўнамоцтвы дэпутата Вярхоўнага Савета БССР.

У 1970 годзе гаспадарку ўзначаліў малады, адукаваны і патрабавальны кіраўнік Васіль Лявонавіч Лабачоў. Васіль Лявонавіч скончыў Горацкую сельскагаспадарчую акадэмію і быў накіраваны на працу ў калгас «Наша перамога» у якасці галоўнага інжынера. Ён родам з Касцюковіцкага раёна в. Капічы.

Увага з боку дзяржавы да сельскай гаспадаркі, ударная праца хлебаробаў, умелае кіраўніцтва з боку спецыялістаў калгаса, узнялі паказчыкі гаспадаркі. Лічбы ўраджайнасці ўсіх сельскагаспадарчых культур.

Зернавыя

Год

1968

1970

1974

1976

1978

1980

 

10,5ц

18,6ц

19,5ц

28,7ц

32,1ц

38ц

   

Бульба

Год

1968

1970

1974

1976

1978

1980

 

119,7

126,1

138,4

194

198,3

210,7

   

Караняплоды

Год

1968

1970

1974

1976

1978

1980

 

371ц

340ц

315ц

310ц

340ц

310ц

   

Лён

Год

1968

1970

1974

1976

1978

1980

Валакно

З,6ц

4,0ц

8,4ц

3,4ц

4,8ц

Семя

6,7ц

5,4ц

6,5ц

1,9ц

3,9ц

7,5ц

   

Жывёлагадоўля

Год

1968

1976

1980

Надоі малака

2820

2910

2750


У 1976 годзе гадавы надой на карову дасягнуў 2342 кг., продаж мяса склаў 630 т. Прыведзеныя вышэй лічбы - гэта сярэднія паказчыкі.  Хлебаробы вёскі Старое Сяло з 80 гектарнай плошчы сабралі па 46,2 ц. з гектара азімага жыта «Кустра»,  даярка Т.Бурсава надаіла па 3162 кг малака ад каровы. У калгасе на 100 кароў было атрыма 99 галоў прыплоду. Уражваюць паказчыкі механізатараў. Так К.П.Савасцееў на ДТ-75 выпрацаваў 2362 га ўмоўнага ворыва, кавалер Ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга Іван Фаміч Бурсаў на «Т-74» зрабіў 3117 га.
Лепшыя механізатары Л.Е.Талпыга і В.В.Папялушка прадстаўлялі калгас на ВДНГ. З ростам вытворчасці прадукцыі рос дабрабыт калгаснікаў.
У 1976 год заработак механізатараў склаў 1618руб., жывёлаводаў – 1401 руб.,
паляводаў – 690 руб. у год, сярэдняя выплата на выхада-дзень была 4,08 руб. Зберажэнні вяскоўцаў, агульная сума якіх склала 1462 тысячы рублёў і толькі за 1976 год яны ўзраслі на 157 тысяч рублёў.
У 1976 годзе зусім маладым памёр Васіль Лявонавіч Лабачоў, старшыня калгаса.
У 1976 годзе ля «руля гаспадаркі» стаў М.В.Сыцэвіч. Нягледзячы, на складанасці таго застойнага часу, гаспадарка расла ў вышыню і лічбы, якія  прыведзены вышэй – гэта і яго заслуга. Але бадай самым значным паказчыкам гэтага росту, былі людзі калгаса.
За перыяд з 1960-1980 гады 25 калгаснікаў узнагароджаны ордэнамі і медалямі, тры з якіх выбіраліся дэпутатамі Вярхоўнага Савета БССР, 15 калгаснікаў насілі званне «Залужаны калгаснік калгаса «Наша Перамога».
У 1980 годзе гаспадарку ўзначаліў Віктар Міхайлавіч Кутэнка. У калгасе пры ім пабудаваны: сельскі Дом культуры, жывёлагадоўчы комплекс на 3 тысячы галоў, заасфальтаваны пад’езды да жывёлагадоўчых ферм, пабудаваны 3 штучныя вадаёмы, у вёску прыйшло блакітнае паліва.
У лепшыя гады калгас атрымліваў па 30–32ц зернавых з гектара, 250–300ц бульбы, 5,5–5,7ц ільновалакна, 5–6ц ільносемян з гектара, 2800–3300 л малака ад каровы.
Нажаль, развал былога СССР не даў магчымасці здзейсніць многія задумы. За 10 год змянілася 7 кіраўнікоў гаспадаркі, некаторыя з іх не пакінулі свайго адметнага следу на галоўчынскай зямлі.
У 2005 годзе СПК «Наша Перамога» пачаў новы шлях у будучыню. Кааператыў узначаліў вопытны і таленавіты кіраўнік Заўрый Кандратавіч Кірыя.
17 лютага 2006 года калгаснікі адзінадушна выбралі яго старшынёй кааператыва.
Такім складаным і шчаслівым быў 77-гадовы шлях аднаго з самых знакамітых калгасаў у Бялыніцкім раёне.

Апошнім старшынёй СПК «Наша Перамога» стаў Макаеў А.Н.. У 2007 годзе СПК «Наша Перамога» увайшоў ў склад СПК «Кудзін», які ўзначальвае Сыцыловіч Адам Пятровіч.


   
   
 
         
ГАЛОЎНАЯ || ПЕРСАНАЛЬНЫ ПАКАЗАЛЬНІК || ГЕАГРАФІЧНЫ ПАКАЗАЛЬНІК || БІБЛІЯГРАФІЧНЫ ПАКАЗАЛЬНІК || ФОТАГАЛЕРЭЯ
 
© Бялыніцкая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, Галоўчынская сельская бібліятэка-філіял, 2012
Design and development Nataliya Chernyshenko