КАРОТКАЯ
КРАЯЗНАЎЧАЯ ЭНЦЫКЛАПЕДЫЯ
ГАЛОЎЧЫНСКАЙ ЗЯМЛІ


   
ГАЛОЎНАЯ
ПЕРСАНАЛЬНЫ ПАКАЗАЛЬНІК
ГЕАГРАФІЧНЫ ПАКАЗАЛЬНІК
БІБЛІЯГРАФІЧНЫ ПАКАЗАЛЬНІК
ФОТАГАЛЕРЭЯ
 
Е


Ермачэнка Міхаіл Фёдаравіч

 

 

Ермачэнка Міхаіл Фёдаравіч (9.11.1920-30.09.1999), нарадзіўся ў вёсцы Забалацце Галоўчынскага сельсавета.  
Заслужаны ўрач Беларусі. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.
Скончыў Галоўчынскую СШ, Віцебскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1959). Працаваў у медсанчасці Аршанскага льнокамбіната, галоўным урачом Магілёўскага абласнога анкалагічнага дыспансера.
Узнагароджаны ордэнамі Славы ІІІ ступені, Чырвонай Зоркі, Вялікай  Айчыннай вайны І ступені, медалём «За адвагу», знакам «Выдатнік аховы здароўя БССР» і інш.
Пісаў па-руску апавяданні і вершы.

   
   

 

ГАЛОЎНАЯ || ПЕРСАНАЛЬНЫ ПАКАЗАЛЬНІК || ПЕРСАНАЛЬНЫ ПАКАЗАЛЬНІК || ПЕРСАНАЛЬНЫ ПАКАЗАЛЬНІК || ФОТАГАЛЕРЭЯ
 
© Бялыніцкая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, Галоўчынская сельская бібліятэка-філіял, 2012