КАРОТКАЯ
КРАЯЗНАЎЧАЯ ЭНЦЫКЛАПЕДЫЯ
ГАЛОЎЧЫНСКАЙ ЗЯМЛІ


   
ГАЛОЎНАЯ
ПЕРСАНАЛЬНЫ ПАКАЗАЛЬНІК
ГЕАГРАФІЧНЫ ПАКАЗАЛЬНІК
БІБЛІЯГРАФІЧНЫ ПАКАЗАЛЬНІК
ФОТАГАЛЕРЭЯ
 
Т


Талстой Пётр Андрэевіч

Танер Бернард Леапольд Францішак
Таргоншчына
Трубніцкі Юрый
Трубяцкой Аляксей Мікітавіч
Тэлефонная лінія

 

 

Талстой Пётр Андрэевіч, рускі  дыпламат, граф, паплечнік Пятра І.
У 1697 годзе праязджаў праз Галоўчын.
Пакінуў у сваіх падарожных нататках за 1697-99 гады звесткі пра Галоўчын.

   
   

 

Танер Бернгард Леапольд Францішак, чэшскі падарожнік 2-й паловы XVII стагоддзя.
У 1676 годзе прыехаў з Прагі на службу да валынскага ваяводы М.Чартарыйскага. Разам з ім у 1678 годзе знаходзіўся ў складзе пасольства Рэчы Паспалітай у Маскве.
Праязджаў у 1678 годзе праз Галоўчын.
Пакінуў запісы, выдадзеныя ў 1689 годзе ў Нюрнберзе.
Адносна Галоўчына: «Через Павловичи (Pawlovice), усадьбу Тетерин (Tczeczerin), небольшой и разоренный москвитянами и городок Головчин (Holevczin) мы приехали к Могилеву и под самым почти городом, в недавно воздвигнутом городе Княжицы (Knissice) сделали остановку…»

   
   

 

Таргоншчына, пасёлак у Галоўчынскім сельсавеце.
Фальварак (1897), у якім быў 1 двор і 12 жыхароў. Знаходзіцца непадалёку ад Галоўчына.
Што тычыцца сэнсу назвы, то ёсць меркаванне, што калісць гэта месца было прыпынкам купцоў, ці мясцовых гандляроў.
У1926 годзе 11сядзібаў і 64 жыхары.
Арганізаваны (1929) калгас «12-годдзе Кастрычніка».

   
   

 

Трубніцкі Юрый (1680?-1747), магілёўскі летапісец, з 1725 член Магілёўскага магістрата, з 1734 – рэгент гарадской канцылярыі.
Напісаў адну з частак Магілёўскай хронікі (запісы пра падзеі 1701-1746), якую ў 1747 годзе аб’яднаў з летапісам Т.Сурты.
Асабліва падрабязна апісаны падзеі перыяду Паўночнай вайны 1700-1721 гг., дзе ўпамінаецца і Галоўчын.

   
   

 

Трубяцкой Аляксей Мікітавіч, расійскі палітычны дзеяч з роду князёў Трубяцкіх.
Узвысіўся ў час царавання Аляксея Міхайлавіча.
З 1645 года – баярын.
У час вайны Расіі з Рэччу Паспалітай (1654-1667гг.) узначальваў (1654-1655) Паўночную групоўку расійскіх войск, якая з раёна Бранска наносіла ўдары па Мсціславе, Магілёве.
Захапіў Мсціслаў, Крычаў, Магілёў.
У 1654 годзе 5 верасня цар загадаў ваяводу Трубяцкому вывезці з Галоўчына ў Смаленск званоў, металу, лекаў, дактароў.

   
   

 

Тэлефонная лінія, (1912) пабудавана тэлефонная лінія Нежкаў-Галоўчын.
У Галоўчыне ўстаноўлена цэнтральная тэлефонная станцыя.

   
   

 

ГАЛОЎНАЯ || ПЕРСАНАЛЬНЫ ПАКАЗАЛЬНІК || ПЕРСАНАЛЬНЫ ПАКАЗАЛЬНІК || ПЕРСАНАЛЬНЫ ПАКАЗАЛЬНІК || ФОТАГАЛЕРЭЯ
 
© Бялыніцкая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, Галоўчынская сельская бібліятэка-філіял, 2012