|
|
Ц |
|
|
|
|
|
|
|
Царкоўна-прыходская школа, пачатковая школа ў дарэвалюцыйнай Расіі і Беларусі.
Падпарадкоўвалася мясцоваму царкоўнаму прыходу.
Былі двух тыпаў (пасля 1884): аднакласныя з двухгадовым навучаннем і двухкласныя з чатырохгадовым.
На Бялыніччыне дзейнічалі ў асноўным аднакласныя царкоўна-прыходскія школы.
Па стане на 1911 год іх налічвалася 27, у якіх вучылася больш за тысячу дзяцей.
Бялыніцкая, Галоўчынская, Царковішчанская ператвораны ў двухкласныя.
Пасля 1917 года з прычыны аддзялення школы ад царквы заменены агульнаадукацыйнымі пачатковымі школамі. |
|
|
|
|
|
|
|
|
Церашкевіч Сяргей Рыгоравіч (1910-1944), нарадзіўся ў сяле Чкалаўскае Спасскага раёна Прыморскага краю.
(1945).
Скончыў курсы малодшых лейтэнантаў. Камандзір роты капітан С.Р.Церашкевіч асабліва вызначыўся (27.06.1944) пры вызваленні ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў вёскі , калі ў час контратакі ворага ў крытычны момант са звязкай гранат кінуўся пад танк.
Пахаваны ў вёсцы Вяшэўка Бярэзінскага раёна.
Устаноўлены бюст на Алеі Герояў у Бялынічах, мемарыяльны знак у Галоўчын, яго прозвішчам названы вуліцы. |
|
|
|
|
|
|
|
|
|
Цыганская крынічка, крынічка побач з . |
|
|
|
|
|
|
|
|
Цыркуноў Васіль Емяльянавіч, нарадзіўся (1940) у вёсцы Баркулабава Быхаўскага раёна.
Краязнаўца. Адзін з заснавальнікаў і сябра рады ГА «Бялыніцкае краязнаўчае таварыства».
Скончыў гістарычны факультэт Магілёўскага дзяржаўнага педінстытута імя А.Куляшова, факультэт фізвыхавання Гомельскага дзяржаўнага універсітэта імя Ф.Скарыны.
Працаваў настаўнікам Кулакоўскай, Вішоўскай васьмігадовых, сярэдняй школ, дырэктарам «Наша перамога».
Удзельнік І-VI Бялыніцкіх краязнаўчых чытанняў, I-V чытанняў Асацыяцыі краязнаўцаў малых мястэчак Магілёўшчыны.
Апублікаваў больш за 300 артыкулаў, прысвечаных гісторыі , Бялыніцкага раёна.
Узнагароджаны медалямі «60 год Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.», «300 год бітвы пад Лясной», залатым знакам Усесаюзнага таварыства «Веды». |
|
|
|
|
|
|
|
|
|
Цюльманкоў Парфірый Пятровіч (1892-1936).
1923-1924 працуе старшынёй .
Служыў на Балтыйскім флоце.
Вядомы пісьменнік-марыніст Леанід Собалеў робіць Парфірыя Пятровіча цэнтральным героем свайго рамана «Капітальны рамонт». |
|
|
|
|
|
|
|
|
|