КАРОТКАЯ
КРАЯЗНАЎЧАЯ ЭНЦЫКЛАПЕДЫЯ
ГАЛОЎЧЫНСКАЙ ЗЯМЛІ


   
ГАЛОЎНАЯ
ПЕРСАНАЛЬНЫ ПАКАЗАЛЬНІК
ГЕАГРАФІЧНЫ ПАКАЗАЛЬНІК
БІБЛІЯГРАФІЧНЫ ПАКАЗАЛЬНІК
ФОТАГАЛЕРЭЯ
 
Ю


Юрый

 

 

Юрый  (1395?–1458?), сын Лугвена ад шлюбу з Марыяй, дачкой вялікага князя маскоўскага Дзмітрыя Данскога.
У 1422 у складзе рады вялікага князя літоўскага Вітаўта, у 1431 – Свідрыгайлы.
Пасля смерці бацькі у 1431 годзе ён стаў княжыць у Мсціслаўлі. Дзякуючы Дарчай грамаце, вядома, што да 1443 года вёска Галоўчын знаходзілася ў яго ўладанні.
3 восені 1432 служылы князь у Ноўгарадзе. Відаць, удзельнічаў у вайне паміж вялікімі князямі Жыгімонтам Кейстутавічам і Свідрыгайлам на баку апошняга, пасля яго паражэння страціў Мсціслаўскае княства з іншымі вотчынамі (Цяцерын, Княжыцы, магчыма, Магілёў), з вясны 1438 зноў у Ноўгарадзе.
У 1440 новы вялікі князь літоўскі Казімір вярнуў яму вотчыны, аднак па дарозе ў ВКЛ Юрый узначаліў паўстанне супраць вялікага князя ў Смаленску, дзе быў абвешчаны князем. Пасля падаўлення паўстання ў 1441 уцёк у Маскву, каля 1443 памілаваны Казімірам, да 1444 зноў быў служылым князем у Ноўгарадзе.
У 1445 падтрымаў князя Міхаіла Жыгімонтавіча ў яго выступленні супраць Казіміра, за што быў зноў пазбаўлены Мсціслава, які быў перададзены князю Васілю Яраславічу Бароўскаму.
У 1448 зноў атрымаў дараванне і ўсе вотчыны.
У 1458 апошні раз запрошаны княжыць у Ноўгарад, адтуль праз некалькі месяцаў вярнуўся ў Мсціслаў. Правіў Юрый ім да самай смерці.

   
   

 

ГАЛОЎНАЯ || ПЕРСАНАЛЬНЫ ПАКАЗАЛЬНІК || ПЕРСАНАЛЬНЫ ПАКАЗАЛЬНІК || ПЕРСАНАЛЬНЫ ПАКАЗАЛЬНІК || ФОТАГАЛЕРЭЯ
 
© Бялыніцкая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, Галоўчынская сельская бібліятэка-філіял, 2012