Вішоўскі сельскі Савет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Бялыніцкім раёне Магілёўскай вобласці.
Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок Вішоў.
Плошча — 173,75 км²
Утвораны 20 жніўня 1924 года.
Знаходзіўся ў складзе Магілёўскага раёна, з 5 красавіка 1935 года ў складзе Бялыніцкага раёна.
Адноўлены ў 1944 годзе.

Тэрытарыяльныя змены меж Вішоўскага сельскага Савета:
— у 1951 г. далучана тэрыторыя скасаванага Рафалаўскага сельсавета;
— у 1955 г. далучана тэрыторыя скасаванага Нежкаўскага сельсавета;
— у 1961 г. далучана частка тэрыторыі скасаванага Прыхабскага сельсавета.

У склад сельскага Савета таксама ўваходзілі выключаныя з уліковых дадзеных вёскі Бярозаўка, Гарноўшчына (да 1971 года), Каменка (да 1974 года), Падвысоцкі, Чырвоны Рубеж, Новая вёска (да 1978 года) і іншыя.
Рашэннем Бялыніцкага раённага выканаўчага камітэта ад 02.12.2009 г. №24-44 і рашэннем Магілёўскай абласнога Савета дэпутатаў дваццаць пятага склікання ад 23 снежня 2009 г. №17-16 адбылася тэрытарыяльная змена меж сельсавета і былі далучаны 11 населеных пунктаў Галоўчынскага сельскага Савета: в. Бракаўшчына, в. Ізобішча, п. Карпаўка, в. Лічынка, в. Малінаўка, в. Навасёлкі, п. Мікалаеўка, в.  Саглассе, в. Север, п. Сцяпанаўка, п. Супшынка).

НАСЕЛЕНЫЯ ПУНКТЫ ВІШОЎСКАГА СЕЛЬСКАГА САВЕТА:

Аніськаўшчына – вёска

Крукі – вёска

Пральня – вёска

 

 

 

Вялікі Нежкаў – вёска

Лічынка – вёска

Рафалава – вёска

 

 

 

Бракаўшчына – вёска

Лямніца – вёска

Саглассе – вёска

 

 

 

Вішоў – аграгарадок

Малінаўка – вёска

Север – вёска

 

 

 

Гняздзін – вёска

Малінаўка 2 – вёска

Сіпайлы – вёска

 

 

 

Голубаўка – вёска

Масцішча – вёска

Старое Ляда – пасёлак

 

 

 

Ермалавічы – вёска

Міцькаўшчына – вёска

Супшынка – пасёлак

 

 

 

Ізобішча – вёска

Мікалаеўка – вёска

Сцяпанаўка – пасёлак

 

 

 

Камяніца – вёска

Мікалаеўка – пасёлак

Туалін – вёска

 

 

 

Карпаўка – пасёлак

Навасёлкі – вёска

Усход – вёска

 

 

 

Кліны – вёска

Паўлінка – вёска

 

 

 

 

СТАРШЫНІ ВІШОЎСКАГА СЕЛЬСКАГА САВЕТА:

ДАЎГАЛЁЎ Іван Сяргеевіч (1957 – 1971)
СТУКАЧОЎ Мікалай Цітавіч (1971 – 1984)
НІКІФАРАЎ Мікалай Міхайлавіч (1984 – 1992)
КАШПАР Іван Якаўлевіч (1992 – 2000)
СТАЛЯРОЎ Васіль Васільевіч (10.02.2000 – 20.03.2003)
ГАЛУЗА Наталля Васільеўна (2003 – 2010)
АНТОНАЎ Аляксандр Сяргеевіч (2010 – 2014)
РЫДЗЕЦКІ Фёдар Уладзіміравіч (2014 – 2019)
КАРПІКАЎ Дзмітрый Анатольевіч (2019)

ЗАДАЧЫ І ФУНКЦЫІ ВІШОЎСКАГА СЕЛЬСКАГА ВЫКАНАЎЧАГА КАМІТЭТА

Вішоўскі сельскі выканаўчы камітэт з’яўляецца выканаўчым і распарадчым органам на тэрыторыі Вішоўскага сельсавета і дзейнічае ў рамках Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і Закона Рэспублікі Беларусь ад 4 студзеня 2010 года № 108-3 “Аб мясцовым кіраванні і самакіраванні ў Рэспубліцы Беларусь” і іншых актаў беларускага заканадаўства.

Вішоўскі сельскі выканаўчы камітэт:
— прадстаўляе інтарэсы адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі ва ўзаемаадносінах з іншымі дзяржаўнымі органамі, іншымі арганізацыямі і грамадзянамі;
— забяспечвае выкананне праграм сацыяльна-эканамічнага развіцця сельсавета, выкананне мясцовага бюджэту, паступленне прадугледжаных прыбыткаў і выдаткоўванне бюджэтных сродкаў у адпаведнасці з іх мэтавым прызначэннем;
— сцвярджае планы мерапрыемстваў па пытаннях добраўпарадкавання адпаведнай тэрыторыі, камунальна-побытавага і сацыяльнага абслугоўвання грамадзян, сацыяльнай падтрымкі дзяцей, моладзі, ветэранаў, інвалідаў, пажылых людзей і іншых катэгорый грамадзян у адпаведнасці з заканадаўчымі актамі, падтрымкі малога прадпрымальніцтва, аховы здароўя, адукацыі, развіцці фізічнай культуры і спорту, аховы навакольнага асяроддзя і рацыянальнага выкарыстання прыродных рэсурсаў, паляпшэнні ўмоў і аховы працы, забеспячэнні радыяцыйнай бяспекі, аховы гісторыка-культурнай спадчыны і па іншых пытаннях мясцовага значэння, ажыццяўляе кантроль за выкананнем планаў гэтых мерапрыемстваў;
— прымае меры, накіраваныя на развіццё сельскагаспадарчай і прамысловай вытворчасці, сферы паслуг, малога і сярэдняга прадпрымальніцтва, асабістых дапаможных гаспадарак;
— прымае рашэнні аб прадстаўленні і выключэнні зямельных участкаў у парадку, усталяваным заканадаўствам;
— арганізуе працу органаў тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання, склікае мясцовыя зборы, аказвае садзейнічанне ў выкананні іх рашэнняў, вылучае кандыдатаў у члены калегіяльных органаў тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання, заахвочвае органы тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання за актыўны ўдзел у рашэнні пытанняў мясцовага значэння;
— забяспечвае добраўпарадкаванне і падтрыманне належнага санітарнага стану на адпаведнай тэрыторыі, у тым ліку ў аграмястэчках, прыцягвае грамадзян і арганізацыі да ажыццяўлення такіх прац;
— сумесна з праваахоўнымі органамі ажыццяўляе дзейнасць па ахове грамадскага парадку, прафілактыцы правапарушэнняў;
— ажыццяўляе іншыя функцыі, прадугледжаныя заканадаўствам.

 
 
ЗАДАЧЫ І ФУНКЦЫІ ВІШОЎСКАГА СЕЛЬСКАГА САВЕТА ДЭПУТАТАЎ

Вішоўскі сельскі Савет дэпутатаў знаходзіцца на тэрыторыі Бялыніцкага раёна Магілёўскай вобласці і з’яўляецца органам мясцовага кіравання і самакіравання, выбіраемым для рашэння сацыяльных, эканамічных і палітычных пытанняў мясцовага значэння, зыходзячы з агульнадзяржаўных інтарэсаў грамадзян, якія пражываюць на тэрыторыі Вішоўскага сельсавета, і дзейнічае ў рамках Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і Закона Рэспублікі Беларусь ад 4 студзеня 2010 года № 108-3 “Аб мясцовым кіраванні і самакіраванні ў Рэспубліцы Беларусь” і іншых актаў беларускага заканадаўства.

Вішоўскі сельскі Савет дэпутатаў:
— прадстаўляе інтарэсы адпаведнай тэрытарыяльнай адзінкі ва ўзаемаадносінах з іншымі дзяржаўнымі органамі, іншымі арганізацыямі і грамадзянамі;
— зацвярджае праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця адпаведнай адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі, мясцовы бюджэт і справаздачу аб яго выкананні;
— зацвярджае планы мерапрыемстваў па пытанням жыллёвага будаўніцтва, добраўпарадкавання адпаведнай тэрыторыі, дарожнага будаўніцтва, камунальна-бытавога і сацыяльнага абслугоўвання грамадзян, сацыяльнай падтрымкі дзяцей, моладзі, ветэранаў, інвалідаў, састарэлых людзей і іншых катэгорый грамадзян у адпаведнасці з заканадаўчымі актамі, падтрымкі малога прадпрымальніцтва, аховы здароўя, адукацыі, развіцця фізічнай культуры і спорта, аховы навакольнага асяроддзя і рацыянальнага выкарыстання прыродных рэсурсаў, паляпшэння ўмоў і аховы працы, забеспячэння радыяцыйнай бяспекі, аховы гісторыка-культурнай спадчыны і па іншым пытанням мясцовага значэння, ажыццяўляе кантроль за выкананнем гэтых планаў, мерапрыемстваў і зацвярджае справаздачы аб іх выкананні;
— распараджаецца прыроднымі рэсурсамі ў выпадках, прадугледжаных заканадаўствам аб ахове навакольнага асяроддзя і рацыянальным выкарыстанні прыродных рэсурсаў, а таксама ажыццяўляе кантроль за іх выкарыстаннем;
— устанаўлівае ў адпаведнасці з законам мясцовыя падаткі і зборы;
— садзейнічае развіццю прамысловасці і сельскагаспадарчай вытворчасці, сферы паслуг, малога і сярэдняга прадпрымальніцтва, асабістых падсобных гаспадарак;
— вырашае пытанні дасрочнага спынення дзейнасці паўнамоцтваў дэпутатаў Савета;
— выбірае і датэрмінова вызваляе ад паўнамоцтваў старшыню Савета і яго намесніка;
— заслухоўвае справаздачы старшыні Савета, а таксама органаў Савета, выбіраемых, прызначаных або зацверджаных старшынёй Савета службовых асоб, справаздачу і іншую інфармацыю старшыні і іншых службовых асоб выканкама па пытанням, аднесеным к кампетэнцыі Савета;
— разглядае звароты грамадзян, уключаючы індывідуальных прадпрымальнікаў, юрыдычных асоб і прымае неабходныя меры для поўнага, аб’ектыўнага, усебаковага і своечасовага разгляду зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб на адпаведнай тэрыторыі, у тым ліку ўдзельнічае ў здзяйсненні кантролю за своечасовым і якасным рашэннем дзяржаўнымі органамі і іншымі дзяржаўнымі арганізацыямі пытанняў, змешчаных у зваротах грамадзян і юрыдычных асоб;
— вядзець кнігу зваротаў і прапаноў;
— Арганізуе асабісты прыём грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў, і прадстаўнікоў юрыдычных асоб;
— зацвярджае палажэнне аб аднаасабным органе тэрытарыяльнага грамадзянскага самакіравання і здзяйсняе кантроль за дзейнасцю органаў тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання;
— здзяйсняе іншыя паўнамоцтвы, прадугледжаныя дадзеным Законам і іншымі актамі заканадаўства.