Вёска ўпершыню ўпамінаецца ў 1649 годзе ў кнізе земскіх актаў у сувязі з падзелам маёнтка Княжыцы.
Паселішча хутчэй за ўсё сумесна заснавала група родзічаў па мянушцы іх агульнага продка Крук. Пра паходжанне мянушкі можна выказаць некалькі версій. Крук – воран. Ад гэтага слова, па адной з версій, паходзіць назва польскага горада Кракаў.
У пераносным сэнсе Крук – гэта “скупец, жмінда” (Насовіч). Мянушку Крук таксама мог атрымаць чалавек гарбаты, сагнуты ў крук. У беларусаў шмат прозвішчаў, якія паходзяць ад гэтай асновы.