Вайна… Гэта жахлівае слова ўвайшло ў кожны дом 22 чэрвеня 1941 года.
Многія вішоўцы былі мабілізаваны ў Чырвоную Армію і змагаліся з нямецка-фашысцкімі захопнікамі на франтах, многія пайшлі ў партызанскія атрады і мужна грамілі ворага ў тыле. Мужчыны і жанчыны, старыя і малыя – усе, хто мог трымаць у руках зброю, уліліся ў рады народных мсціўцаў.
Разгарнуўшы фронт у тыле ворага, займаючыся падрыўной і дыверсійнай дзейнасцю, партызанскія фарміраванні разам с часцямі Чырвонай Арміі крок за крокам набліжаліся да Вялікай Перамогі.
|
База дадзеных уключае біяграфіі і ўспаміны ветэранаў і ўдзельнікаў
Вялікай Айчыннай вайны Вішоўскага краю,
матэрыялы аб помніках і абелісках,
узведзеных на тэрыторыі
Вішоўскага сельскага Савета
ў гонар удзельнікаў тых трагічных падзей.
Слава ім і нізкі паклон за вялікую любоў да Радзімы,
адданасць свайму народу,
за гераічныя подзвігі.
|
|