Вёска заснавана ў 1920-я гады перасяленцамі з іншых вёсак.
Назва паходзіць ад тэрміна клін, які ў беларускіх рэаліях часцей за ўсё абазначае “участак зямлі востравугольнай формы, які ўразаецца ў іншыя ўчасткі”. Гэты тэрмін шырока распаўсюджаны ў мікратапаніміі.
Акрамя гэтага тэрмін клін можа абазначаць “паросшы лесам участак балота”, “лясную паласу”, “граніцу, рубеж”.