Паводле першага Ўсерасійскага перапісу 1897 года вёска зафіксавана пад назвай Тэалін. А яшчэ на сто год раней згадваецца як “село Теолинов”. А вось з такімі назвамі населеныя пункты ўжо сустракаюцца ў іншых месцах Беларусі, а таксама Украіны і Польшчы.
Разгадка знайшлася у Гродненскай вобласці. Там ёсць старажытнае мястэчка Сапоцкін.
Яго прадмесце ў гонар жонкі ўладальніка насіла некалі назву Тэалін. Уладальнікам мястэчка быў магнат Антоній Валовіч, а яго жонку звалі Тэафілія. Гэта жаночы варыянт імя Тэафіл (Феафіл), якое ў перакладзе з грэчаскай мовы азначае “той, хто любіць бога”. Дарэчы, у наш час імя і прозвішча Тэалін можна знайсці сярод балгар ды румын.