Вёска ўпамінаецца ў Перапісе 1897 года як сяло Паўлін.
Тапонім ўтварыўся ад асабістага мужчынскага імя Павел або жаночага імя Паўла. Тут можна паразважаць. У першым выпадку назва гучала б хутчэй як Паўлава. Пры другім варыянце магчыма наступная трансфармацыя: Паўла – Паўлін (двор) – Паўлінка.
У сваю чаргу імя Павел ўзнікла ў старажытнарымскія часы. Яно з’яўлялася фамільным іменем роду Эміліеў – аднаго са старэйшых рымскіх родаў. З лацінскай мовы слова паулус перакладаецца як маленечкі, невялікі. З іншага боку таксама сустракаецца рэдкае імя Паўлін. Яно ўтварылася як прыналежны прыметнік ад імя Павел. Відавочна, магчымы любы з прыведзеных варыянтаў.