Пад 1622 годам Масцішча пазначана ў кнізе земскіх актаў Віцебскага ваяводства. Гэта першыя пісьмовыя звесткі пра вёску, якая ў той час з’яўлялася валоданнем шляхецкай сям’і Кукчэўскіх.
Назва характаразуе месца знаходжання паселішча каля маста. Тэрмін мост шырока выкарыстоўваўся ў тапаніміі як славянскіх, так і неславянскіх краін і народаў. У якасці прыклада можна прывесці назву сталіцы Бельгіі Брюге. У старажытнасці там каля маста збіралася шмат народу для ўдзелу ў кірмашы. Назва “Мост” паступова перайшла на ўзнікшы тут горад.
Што датычыцца Масцішча, то вёска размешчана нібы ў міжрэччы Вабічы і Лімнічанкі, на адрэзку гандлёвага шляху з Полацка праз Друцк, Цяцерын, Галоўчын, Быхаў і далей на Кіеў. Значыцца, тут была пераправа, мост, які і даў назву вёсцы. |