Вёска заснавана ў пачатку 1920-х гадоў перасяленцамі з суседніх вёсак. У 1929 годзе быў арганізаваны калгас імя С.М.Будзённага.
У гады Вялікай Айчыннай вайны з пачатку ліпеня 1941 года да 29 чэрвеня 1944 года вёска была акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. 12 жыхароў вёскі Аніськаўшчына загінулі на фронце.
Назва паходзіць ад уласнага асабовага імя Аніська, якое з’яўляецца вуснамоўным варыянтам царкоўнага імя Анісім. Грэцкае слова анісімас перакладаецца як “карысны”.