Вёска заснавана ў 1920-я гады перасяленцамі з іншых вёсак.
Аднак назва ўтрымлівае адбітак сівой даўніны.
Ляда – тэрмін падсечна-агнявога земляробства, які абазначае “месца, ачышчанае ад лесу пад пасеў”, “ворны ўчастак на месцы лесу”.
А рабілася ўсё так. У лесе рубіліся або падсякаліся дрэвы, на іх падразалі кару, каб яны хутчэй высахлі. Праз год лес спальвалі і атрымоўвалі ляда. Зерне сеялі прама ў попел, які быў добрым натуральным угнаеннем. Першы год пасля падпалы поле прыносіла добры ўраджай нават без дадатковай апрацоўкі зямлі. Пасля глебу рыхлілі, прымяняючы розныя прылады працы.
Такім чынам ляда засявалася на працягу пяці-сямі год, а пасля выкарыстоўвалася ў якасці сенажаці або пашы для выпасу жывёлы. Пасля поле закідвалася і праз сорак-шэсцьдзесят год на гэтым месцы зноў вырастаў лес. Вось такі кругаварот у прыродзе.
Пісьмовыя помнікі згадваюць ляднае земляробства да XIX стагоддзя. |