Галоўная
Геаграфічны паказальнік
Бібліяграфічны спіс
 
 








  Назад
КУЖАЛЁЎ СЯРГЕЙ ПЯТРОВІЧ
 
 
Сяргей Пятровіч Кужалёў нарадзіўся ў в. Замачулле.
У 1929 г. быў прызваны ў Чырвоную Армію.
Скончыў ваенную авіяцыйную школу, стаў лётчыкам.
Быў камандзірам звяна, потым камандаваў эскадрылляй.
У гады Вялікай Айчыннай вайны займаў пасаду камандзіра бамбардзіровачнага авіяпалка, які ваяваў на Паўночным Каўказе, у Крыме, Беларусі, Польшчы, Усходняй Прусіі і Германіі.
Сяргей Пятровіч лятаў на самалётах многіх тыпаў, быў узнагароджаны ордэнамі Леніна і Чырвонага Сцяга.
У пачатку снежня 1943 г. гітлераўскія войскі перайшлі ў наступление ў раёне Керчы. На дапамогу нашым дэсантнікам прыйшла авіяцыя. Раніцай 4 снежня ў неба былі ўзняты самалёты бамбардзіровачнага палка. Павёў іх у бой падпалкоўнік С.П. Кужалёў. Баявое задание камандавання лётчыкі выканалі. Усе самалёты, за выключэннем вядучага, вярнуліся на аэрадром. Самалёт Кужалёва быў збіты агнём зенітнай артылерыі праціўніка і ўпаў у Керчанскі праліў.
 


Уверх
 
© ДУК «Бялыніцкая цэнтралізаваная бібліятэчная сетка», 2014-2015