Прырода родных мясцінаў – цудоўная, а назвы паселішчаў, урочышчаў, ручаёў ды крыніц – цікавыя, таямнічыя. Кожнае найменне, кожны куточак роднай зямлі мае сваю гісторыю, безліч вялікіх і маленькіх падзей. Тут жылі ці жывуць людзі, што данеслі подых мінуўшчыны Бацькаўшчыны да нашчадкаў, якія рабілі альбо зараз робяць гісторыю любага краю.