Бялыніччына турыстычная

Бабровая краіна

Адпачыўшы ў засені векавога дрэва пад птушыныя спевы ў старой частцы Іскры, звяртаеш увагу, што адразу за агародамі – найпрыгажэйшыя краявіды. А потым заўважаеш, што гэта наваколле займела і гаспадара – бабрынае сямейства. Яно жыве ў згодзе і міры з вяскоўцамі, іх дамашняй жывёлай, дазваляючы цікаўнаму паназіраць за сваёй працоўнай дзейнасцю. Бабры набудавалі плацін, нарабілі дзесяткі нораў да сваіх “шматкватэрных дамоў”. На іхнія сляды не рэагуюць звонкім брэхам вясковыя дварнякі, а каровы, што выпасаюцца на лузе, п’юць ваду прама каля бабровых нор.
КРЫНІЦЫ ІНФАРМАЦЫІ:
Рыняк, С. Прыцягальная чароўнасць родных мясцінаў : [Аб падарожжы паўночнай часткай Бялыніччыны] / Сяргей Рыняк // Зара над Друццю. – 2010. – 18 жніўня. – С. 5.