...Хуткакрылаю птушкай ляціць час. Змяняюцца пакаленні. Адыходзіць у мінулае будзённае. Але гераічнае застаецца назаўсёды. Таму і стаяць на беларускай зямлі помнікі, абеліскі, мемарыяльныя комплексы. Велічныя і сціплыя, яны апавядаюць пра мужнасць і гераізм нашага народа, дапамагаюць асэнсаваць гістарычнае мінулае і нагадваюць усім і кожнаму: наша Радзіма – краіна герояў.