Бялыніччына турыстычная

Цагляны двухпавярховы дом на вуліцы Савецкай

Прадаўжаючы экскурсію, далей па Ленінскай вуліцы звернем увагу на стары цагляны двухпавярховы дом, што стаіць насупраць музея.
У перыяд фашысцкай акупацыі ў падвале яго размешчаўся засценак СД, куды пасля допытаў і здзекаў кідалі падпольшчыкаў, людзей, западозраных у сувязі з партызанамі. Адсюль выводзілі народных мсціўцаў на расстрэл. У гэтым сутарэнні правяла свае апошнія дні і маладая бялыніцкая падпольшчыца Серафіма Маразевіч.
КРЫНІЦЫ ІНФАРМАЦЫІ:

Гецьман, Т. У бронзе і камені / Таццяна Гецьман // Зара над Друццю. – 2010. – 3 лістапада. – С. 5.

Памяць. Бялыніцкі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / [Укладальнік А. І. Марозаў; Мастак Э. Э. Жакевіч]. – Мінск : Вышэйшая школа, 2000. – С. 211.