Бялыніччына турыстычная

Помнік памяці “Тым, хто загінуў – вечная памяць”

Яго адкрыццё было прымеркавана да 50-годдзя Вялікай Перамогі.
На бетонным пастаменце размешчаны дзесяць фігур, якія паказаны ў руху. Воіны быццам  ідуць з вайны да нас, каб расказаць нашчадкам пра страшныя гады змагання. Складваецца такое ўражанне, што яны, воіны-землякі, прайшлі праз цяжкія выпрабаванні, але гэта іх не зламіла, бо абаранялі Радзіму.
На помніку – таблічкі на якіх напісаны прозвішчы і імёны тых, хто загінуў у тыя суровыя гады Вялікай Айчыннай вайны. Злева ад яго памятны знак воінам-вызваліцелям 42-й стралковай дывізіі і 322-га стралковага палка 32-й дывізіі (камандуючы генерал-лейтэнант І.Ц.Грышын) 2-га Беларускага фронту, якія 29 чэрвеня 1944 года вызвалілі Бялынічы ад  нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
КРЫНІЦЫ ІНФАРМАЦЫІ:

Гецьман, Т. У бронзе і камені / Таццяна Гецьман // Зара над Друццю. – 2010. – 3 лістапада. – С. 5.

Марозаў, А. Вялікая Айчынная ў помніках Бялынічаў / Анатоль Марозаў // Зара над Друццю. – 2010. – 17 сакавіка. – С. 9.

Памяць. Бялыніцкі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / [Укладальнік А. І. Марозаў; Мастак Э. Э. Жакевіч]. – Мінск : Вышэйшая школа, 2000. – С. 461.