Бялыніччына турыстычная

Абеліск у гонар воінаў-інтэрнацыяналістаў

У скверы, што размешчаны насупраць Бялыніцкага сельскагаспадарчага ліцэя №17, устаноўлены помнік-абеліск. Праз пекла афганскай  вайны прайшлі больш за 70  нашых землякоў. Трое з іх - прапаршчыкі Генадзь Бельскі, Міхаіл Зайцаў, радавы Міхаіл Лапо - не вярнуліся да роднага бацькоўскага парога. На гранітнай пліце бронзавымі літарамі высечаны іх прозвішчы, імёны і імёны па бацьку.
Абеліск быў устаноўлены 8 мая 2007 года.
КРЫНІЦЫ ІНФАРМАЦЫІ:

Гецьман, Т. У бронзе і камені / Таццяна Гецьман // Зара над Друццю. – 2010. – 3 лістапада. – С. 5.

Таранкова, М. Усклалі гірлянды да помніка / М. Таранкова // Зара над Друццю. – 10 сакавіка. – 2005. – С. 4.

У гонар воінаў-інтэрнацыяналістаў // Зара над Друццю. – 2007. – 12 мая. – С. 1.