 |
Яна была адкрыта у 2008 годзе на фасадзе дома № 14 на вуліцы Мічурына.
Віктар Хаўратовіч – былы старшыня літаратурнага аб'яднання "Натхненне", якое дзейнічае пры рэдакцыі райгазеты “Зара над Друццю”, член Саюза беларускіх пісьменнікаў, аўтар двух паэтычных зборнікаў: "Сонца на кельме" і “Зямныя колеры і гукі”.
Скончыўшы сярэднюю школу і будаўнічы тэхнікум, ён працаваў у розных будаўнічых арганізацыях, у тым ліку і каля 20 гадоў у ПМК-241.
Лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола Магілёўшчыны.
Адна з пастаянных тэм творчасці паэта – подзвіг беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
Даўно пайшоў з жыцця Віктар Хаўратовіч, але засталася яго паэтычная спадчына. |