Бялыніччына турыстычная

Скульптурная кампазіцыя,
прысвечаная Айчыннай вайне 1812 года

На перакрыжаванні вуліц Ленінскай і Гагарына, у 2005 годзе была адкрыта скульптурная кампазіцыя, прысвечаная Айчыннай вайне 1812 года. Работа выканана гомельскімі майстрамі.
Як вядома, 14 лістапада 1812 года партызанскі атрад Дзяніса Давыдава ачысціў мястэчка ад французскіх акупантаў. Перамога далася цяжка. Бой за Бялынічы доўжыўся некалькі гадзін. Сутычкі з адступаючым праціўнікам адбыліся ля вёсак Мокравічы, Эсьмоны. За вызваленне Бялынічаў, якія назваў “маім Аркольскім мостам” Дзяніс Давыдаў быў узнагароджаны ордэнам Святога Георгія 4-й ступені.
Беларускі мастак Леанід Шчамялёў напісаў карціну “Дзяніс Давыдаў у Бялынічах, 14 лістапада 1812 года”, якая захоўваецца ў фондах раённага мастацкага музея імя В.К.Бялыніцкага-Бірулі.
КРЫНІЦЫ ІНФАРМАЦЫІ:

Гецьман, Т. У бронзе і камені / Таццяна Гецьман // Зара над Друццю. – 2010. – 3 лістапада. – С. 5.

Марозаў, А. Вярнуць гістарычную назву / Анатоль Марозаў // Зара над Друццю. – 2005. – 28 верасня. – С. 2.