Бялыніччына турыстычная

Чаплінае царства

Калі крочыць па лузе да сасновага лесу, можна патрапіць у яшчэ адну адметную мясціну, што падпірае Іскру на захадзе. На самых макавінах соснаў асцярожныя і даволі рэдкія ў нас шэрыя чаплі пабудавалі сотні гнёздаў. Узнікла цэлая калонія птушак.
Асабліва не любяць чаплі, калі ў сасоннік наведваецца чалавек у час вывядзення імі патомства. Уздымаюць такі вэрхал, дый “слядоў свайго хвалявання” на вашым адзенні пакінуць нямала.
...Над вёскай Іскра кружаць буслы, а над лесам і рэчкай – чаплі. Цікавы птушыны край!
КРЫНІЦЫ ІНФАРМАЦЫІ:
Рыняк, С. Прыцягальная чароўнасць родных мясцінаў : [Аб падарожжы паўночнай часткай Бялыніччыны] / Сяргей Рыняк // Зара над Друццю. – 2010. – 18 жніўня. – С. 5.