Бялыніччына турыстычная

Лебядзіны край

У некалькіх кіламетрах ад Іскры, за бярозавым гаем, месцяцца Ількавічы. 
Невялічкае возера перад гэтай вёскай упадабалі лебедзі. Зараз тут гняздуецца больш за дзесяць грацыёзных птушак.
З нядаўняга часу ў лебедзяў з’явіліся суседзі – бабры. Паміж сабой яны ладзяць. А што да вяскоўцаў... Распавяду пачутае ў Ількавічах. Аднойчы ўраніцу двор вяскоўкі напоўніўся злосным брэ­хам сабакі, курыным крыкам і нейкімі невядомымі гукамі. Гаспадыня выбегла на ганак і... аслупянела. Па двары важна хадзіў бабёр, на яго дзіўна касавурыліся куры і тут жа гучна “абмяркоўвалі” гэту падзею з цыбатым пеўнем. Сабачка брахаў і стараўся абнюхаць нязванага госця. Бабру гэта не падабалася, ён падаваў пранізлівыя крыкі, а затым, папляскаўшы хвастом па зямлі, няспешна падаўся прэч.
КРЫНІЦЫ ІНФАРМАЦЫІ:
Рыняк, С. Прыцягальная чароўнасць родных мясцінаў : [Аб падарожжы паўночнай часткай Бялыніччыны] / Сяргей Рыняк // Зара над Друццю. – 2010. – 18 жніўня. – С. 5.