Бялыніччына турыстычная

Вылаўскія буслы

Вёска Вылаў таксама мае шмат адметнасцяў.
Адразу ж пры ўездзе ў паселішча сустракае буслінае гняздо на драўляным слупе лініі электраперадачы. Наогул, колькасць бусліных пасяленняў тут не можа не ўразіць. Удалося высветліць, што драўляныя слупы як мага лепш падыходзяць птушкам для будаўніцтва на іх гнёздаў. Выдатная навокал і кармавая база для пярнатых. Мясцовыя жыхары прыгадваюць, як даўней каровы, пасвячыся на лузе, палохалі жаб, а ў перамешку з рагулямі тут жа “пасвілася”, можа, і сотня буслоў.
Вылаўцы птушак ніколі не крыўдзілі, а бусліныя сем’і прывязваліся да гаспадароў сядзібаў. I калі паміралі ўладальнікі дома, то і буслы шукалі  сабе пад жытло новае месца. ...Становіцца менш у вёсцы жыхароў – менш бачым і бусліных сем’яў на слупах.
КРЫНІЦЫ ІНФАРМАЦЫІ:
Рыняк, С. Прыцягальная чароўнасць родных мясцінаў : [Аб падарожжы паўночнай часткай Бялыніччыны] / Сяргей Рыняк // Зара над Друццю. – 2010. – 18 жніўня. – С. 5.