Бялыніччына турыстычная

Возера Адверніцкае

Амаль побач з Бялынічамі, адвярнуўшы крыху ўбок, туліцца да аднайменнага возера вёска Адверніца. Магчыма, і назвы свае яны атрымалі ад дзеяслова “адвярнуць”.
Цешыць вока і сэрца наўкольная прыгажосць: серабрыстая плыня вады, крыкі чаек, асветлены бярозавы гай...
Аматары рыбалкі не абыходзяць увагаю возера ні летам, ні ўзімку. Тым больш, што каля яго б’е чыстай вадою крынічка, а бераг абсталяваны месцамі для адпачынку.
Прапанаваная экскурсія дае яскравае ўяўленне аб прыродных багаццях Прыдруцкага краю.
КРЫНІЦЫ ІНФАРМАЦЫІ:
Рыняк, С. Прыцягальная чароўнасць родных мясцінаў : [Аб падарожжы паўночнай часткай Бялыніччыны] / Сяргей Рыняк // Зара над Друццю. – 2010. – 18 жніўня. – С. 5.