Паселішча продкаў
Прамінаючы сасоннік з яго пярнатым “насельніцтвам”, выходзіш на луг. На супрацьлеглым беразе Друці невялічкая вёска Ліпск прытулілася да двух велічных курганоў. Курганы ўражваюць і вабяць узабрацца на іх. Чый яны твор: чалавека ці прыроды? Калі стварыла іх прырода, то адкуль столькі сіметрыі і прапорцый? Тубыльцы распавядаюць, што даўным-даўно на курганах былі паселішчы старажытнага чалавека. У свой час мясцовыя жыхары адкапалі на іх старадаўнія кастрышчы. Курганы – гэта памяць аб нашых далёкіх продках, напамін берагчы родную зямлю, шанаваць мінуўшчыну Айчыны. |
КРЫНІЦЫ ІНФАРМАЦЫІ:
Рыняк, С. Прыцягальная чароўнасць родных мясцінаў : [Аб падарожжы паўночнай часткай Бялыніччыны] / Сяргей Рыняк // Зара над Друццю. – 2010. – 18 жніўня. – С. 5. |