Page 14 - МЕЛЬНІКАВА В.П. Жыве ў сэрцы вобраз маці любай
P. 14
А тата шчыраваў у калгасе конюхам. І дабіўся на гэтай
непрыкметнай пасадзе вялікага поспеху – у 1949 годзе ён удзельнічаў
ва ўсесаюзнай Выставы дасягненняў народнай гаспадаркі. І вярнуўся
з Масквы з Пасведчаннем аб узнагароджанні яго Міністэрствам
сельскай гаспадаркі Саюза ССР нагрудным знакам “Отличник
социалистического сельского хозяйства” і нагрудным знакам.
У час аповеду ўзгадала маці і тое, як тады ў хату да таты часта
прыходзілі яго сябры. І кожны раз прасілі мяне малую патанцаваць.
І я ахвотна танцавала і вершы ім расказвала. Цукеркамі, якія я ад іх
атрымлівала, я заўсёды дзялілася з маці і татам. Калі таты ў хаце не
было, нават на канюшню адносіла яму цукеркі.
Маці была цудоўнай гаспадыняй. За яе гасціннасць сябры таты
казалі маці гэтыя словы: “Хата прыгожая не кутамі, а пірагамі”.
Гэты аповед расчуліў да слёз і маму, і мяне. Я пяшчотна
прытуліла матулю да сябе, пацалавала яе натружаныя рукі і сказала
маці гэтыя словы: “Дарагая мая, любая мама, ты для мяне – залатая і
святая мама. Ужо толькі за тое, што ты падаравала і захавала мне
жыццё, я прад табою, дарагая мама, назаўжды ў неаплатным даўгу. Я
так удзячна і табе, мама, і тату за тое, што ў першыя гады майго
жыцця, калі і фарміраваўся мой характар, жыла я ў сям’і ва ўмовах
любові, дабрыні і павагі. Вялікі дзякуй за тое, што вы вельмі
клапаціліся і пра маё фізічнае выхаванне і пра маральнае.
Усведамлялі мне, што такое “добра” і “дрэнна”, чым адрозніваюцца
дабро і зло. На ўласных учынках вучылі мяне міласэрнасці, дабрыні,
паважлівым адносінам да старэйшых. Вучылі жыць сумленна, ніколі
не браць нават трэскі чужой. І менавіта Вам, самым лепшым у свеце
бацькам, я ўдзячна за ўсё добрае, што ёсць у характары маім. Вялікі
дзякуй табе, дарагая мама, і за тое, што фарміравала аснову
духоўнасці: за тыя песні, што мне спявала, за казкі і вершы сівой
даўніны і вершы класікаў беларускай, рускай літаратуры: Янкі
Купалы, Якуба Коласа, А. С. Пушкіна, М. Н. Някрасава, што мне
расказвала па памяці.
Яны ж і сэрца, і душу маю краналі, розум мой узбагачалі,
Радзіму любіць вучылі.
12