Page 17 - МЕЛЬНІКАВА В.П. Жыве ў сэрцы вобраз маці любай
P. 17

Маці казала мне, што ёй ніколі не даводзілася чырванець за нас

на бацькоўскіх сходах. Было так прыемна слухаць добрыя словы

настаўнікаў.

З мудрай, адоранаю ад зямлі і прыроды, працавітай, незвычайна

добрай, чулай, пяшчотнай, сумленнай і сціплай маці – мы ў дзяцінст-

ве і дарослымі сталі. Аднаго за адным выпускала нас маці ў самас-

тойнае жыццё. Мацi нікому з нас не пярэчыла ў выбары жыццёвага

шляху. Толькі падтрымлівала нас і заўсёды нам дапамагала.

У 1954 годзе, выбіраючы свой шлях у жыцці, Саша вырашаў

стаць медыкам: каб служыць людзям, служыць дабрыні. І мама дала

сыну моцныя крылы для палёту, падтрымала Сашу. Саша ў салдацкім

кіцелі, падораным яму дзяцькам Сцяпанам Кандратавічам, паехаў у

Ленінград здаваць уступныя экзамены ў тамашні медыцынскі

інстытут. І паспяхова іх вытрымаў.

Касцюм, у якім брат паехаў на вучобу, маці купіла яму за

грошы, выручаныя ад

продажу сваёй любімай,

белай у чырвоныя кветкі,

кашаміравай хусткі.

Каб атрымаць

большы заробак і тым

самым         падтрымаць

Сашу, усіх нас, дзяцей,

маці ў калгасе выконвала

самую цяжкую працу. Я

бачыла, як нялёгка было

матулі і заўсёды ёй

дапамагала. Як жа балюча было маці, калі заможныя зайздроснiцы

лішылі яе заслужанай у калгасе прэміі, на якую вылучылі маці за тое,

што за працоўны дзень зжала 20 сотак пшаніцы. Яны ж прыдумалі,

што ёй дапамагала жаць яе маці, наша бабуля Дар’я. Гэтым

несумленным жанчынам не дадзена было зразумець, як бы

падтрымалі гаротную матулю ў той час гэтыя 25 рублёў прэміі. Яна

пазычала, перапазычала грошы. Але не шкадавала нават апошнюю

капейку, каб сын атрымаў добрую адукацыю і стаў урачом.

                          15
   12   13   14   15   16   17   18   19   20   21   22