Page 15 - МЕЛЬНІКАВА В.П. Жыве ў сэрцы вобраз маці любай
P. 15

Шчыры дзякуй, дарагая мама, што выклікала ў мяне цікавасць
да чытання, што разам з кнігаю я расла. І ў школу, раней вызначанага
тэрміну, пайшла”. Так, праз дзесяцігоддзі, за ўсё, што маці і тата
зрабілі для мяне на пачатку майго жыццёвага шляху, сказала я словы
ўдзячнасці і падзякі дарагой і любімай матулі.

       Тата, на вялікі жаль, рана пайшоў з жыцця. Яго не стала 9
красавіка 1953 года. І вайна падарвала здароўе таты, і працы ён
аддаваў усяго сябе.

       Саша прысвяціў тату надзвычай прачулыя вершаваныя радкі:

                              Он сердцем жил
                              И умер от него,
                              Бесхитростного
                              Сердца своего.
                              Он конюх был
                              И так коней любил,
                              Что обо многом
                              На земле забыл.
                              Заполнив жизнь
                              Любовью и трудом,
                              Забыл, счастливый,
                              О себе самом.
                              И верный конь
                              Под сень густых берёз
                              Его в ночное
                              Навсегда увёз.

                     Адна гадавала чатырох дзяцей

       У сорак чатыры гады мацi засталася ўдавой. Праз многія
дзесяцігоддзі яна пранесла каханне да таты. Адна гадавала нас,
чатырох дзяцей. Нам прысвяціла ўсё сваё жыццё. Абавязкі ж матулі
такія святыя і такія складаныя.

                                                            13
   10   11   12   13   14   15   16   17   18   19   20