Page 19 - МЕЛЬНІКАВА В.П. Жыве ў сэрцы вобраз маці любай
P. 19

Як уласную бяду, сэрцам і душой, успрыняў Саша
Чарнобыльскую трагедыю. Прыняў на сябе ўдар радыяцыйнай бяды.
Старшыня Магілёўскага абласнога навуковага таварыства ўрачоў,
кандыдат медыцынскіх наук А. М. Мяжэнны пісаў: “Аляксандр
Мельнікаў, лепшы ўрач-радыёлаг, раніцай 28 красавіка 1986 года
першым устанавіў у Магілёве наймацнейшае радыяцыйнае
выпраменьванне. Тэрмінова праінфармаваў аб гэтым мясцовую ўладу,
Міністэрства аховы здароўя краіны. Не атрымаўшы ясных
тлумачэнняў, ён разам з ўрачом-рэнтгенолагам Л. У. Пагудай
самастойна пачалі пошук радыяцыйнай уцечкі на тэрыторыіі
Магілёўскай вобласці. У складаных умовах Аляксандр Мельнікаў,
забяспечыў пярвічныя меры па абароне ад небяспечнай радыяцыі.

       Ён аддаў усе свае багатыя прафесійныя веды, вопыт і здароў’е
дзеля абароны насельніцтва Магілёўшчыны і Беларусі ад
радыяцыйнага паражэння.

       Менавіта ён ствараў і ўдасканальваў новую медыцынскую
службу – службу радыяцыйнай бяспекі. Яго вопыт і практычныя
напрацоўкі былі распаўсюджаны і ўкаранёны ў іншых абласцях
Беларусі”.

       Напружаную працу ўрача-радыёлага брат паспяхова сумяшчаў з
паэтычай творчасцю. Паэтычны дар, творчы пачатак у Сашы – ад
таленавітай мамы. Яна ж складала прыпеўкі, цудоўна спявала. Вершы
пачаў пісаць яшчэ ў школьныя гады, у пятым класе. Першыя вершы
былі змешчаны ў рукапісным часопісе “Залаты ранак”, што выдаваўся
ў Галоўчынскай сярэдняй школе. А пазней у рэспубліканскіх газетах
“Піянер Беларусі”, “Чырвоная Змена”, абласной газеце “Могилёвская
правда”. Гады вучобы ў Ленінградскім медыцынскім інстытуце далі
брату непаўторнае ўражанне ад далучнасці да найлепшых узораў
еўрапейскай і сусветнай культуры, што адбілася на ўсіх яго
пазнейшых творах.

       Сваю першую кнігу вершаў ён назваў “Спасибо, жизнь!». Адзін
асобнік яе падарыў маці, зрабіўшы наступны аўтограф: “Маме с
глубокой благоданостью от сына. 30 апреля 1977 года”.

       Маму Саша любіў, багатварыў, васпяваў. Шчырую сыноўнюю
ўдзячнасць любай маці ён выказаў не ў адным дзесятку сваіх цудоў-

                                                            17
   14   15   16   17   18   19   20   21   22   23   24