Page 18 - МЕЛЬНІКАВА В.П. Жыве ў сэрцы вобраз маці любай
P. 18

Добра, што ў гэтыя гады маці па гаспадарцы дапамагаў сын
Сцяпан. Ён пасля сямігодкі працягваў справу таты – працаваў у
калгасе конюхам.

       Не ўпiкала маці Сашу нават за тое, што ён, не запытаўшы ў яе
дазволу, ажаніўся, буду-чы яшчэ студэнтам першага курса. І ўсе
грошы, якія мацi збірала яму на паліто, патраціў на рэгістрацыю
шлюбу з былой аднакласніцай Галінай. Не крыўдавала мама на Сашу,
што ён часцей прыязджаў з Ленінграда да жонкі Галіны ў Магілёў, дзе
яна тады вучылася у педагагічным інстытуце, чым да яе ў Васількі.
Толькі наша надзвычайна працавітая, клапатлівая, добрая і шчодрая,
мужная маці, жанчына – удава, адзіная з ўсёй вёскі ў пасляваенныя
гады, перыяд нястачы, здолела дапамагчы сыну атрымаць вышэйшую
адукацыю. Гэта – подзвіг маці.

       І Саша быў удзячны маці за гэта.
                               Радасць у дзецях

       Матуля ганарылася намі, асабліва Сашам, які стаў вядомым
пісьменнікам і высокапрафесійным урачом-радыёлагам. Ён унёс
асабісты ўклад у абарону жыхароў Магілёўшчыны і Беларусі ад
наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС.

                                                            16
   13   14   15   16   17   18   19   20   21   22   23