Page 21 - МЕЛЬНІКАВА В.П. Жыве ў сэрцы вобраз маці любай
P. 21
Хоць і пісаў мой брат на рускай мове, але яго паэзія прасякнута
вялікай любоўю да роднай зямлі, да Беларусі, Бялыніцкага краю і
родных Васількоў.
Падарыў Саша кнігу і Васілю Дзмітрыевічу Гузаву, як сваяму
былому настаўніку і кіраўніку літаратурнага гуртка Галоўчынскай
дзесяцігодкі. Менавіта Васіль Дзмітрыевіч і блаславіў Сашу на
творчую дарогу. Скончыўшы школу, брат не перастаў займацца
паэтычнай творчасцю. Пазней быў прыняты ў Саюз пісьменнікаў
СССР. Саша з’яўляецца аўтарам цудоўных кніг паэзіі “Спасибо,
жизнь!”, “Три слова”, “Земля надеется”, “Избранное”. Падрыхтаваў
да друку кнігу вершаў “Чернобыльская тетрадь”.
Вершы паэта-ўрача Аляксандра Мельнікава чытаюць, ведаюць і
любяць не толькі ў Беларусі, але і ў Расіі, Балгарыі, Польшчы,
Германіі…
Першынец маці, Уладзімір, паспяхова працаваў брыгадзірам
паляводчай брыгады тадышняга калгаса “Наша перамога”. Як
перадавіка вытворчасці, яго неаднаразова запрашалі ў экскурсіі па
гарадах і гістарычных мясцінах былога СССР, паправіць здароўе ў
санаторыі ці пансіянаце.
Уладзімір у верхнім радзе першы злева
19