Page 26 - МЕЛЬНІКАВА В.П. Жыве ў сэрцы вобраз маці любай
P. 26
Колькi разоў з братам Сцяпанам цi Сашам прывозiлi мацi
дровы з ляснога масiва Баранаўка. Iншы раз дастаўляў матулi дровы
яе хрэснiк Вiктар Трафiмавiч Федасоў.
Будучы навучэнкай Магілёўскага бібліятэчнага тэхнікума,
спяшалася я да матулі кожны выхадны, на кожнае свята і мы
працавалі разам па гаспадарцы.
І сена самі нарыхтоўвалі для кароўкі. Клевер і цімафееўку на
нашым прысядзібным участку я сама многія гады касіла. Потым
сушылі, зграбалі, гатовае сена ўбіралі: маці рыхтавала мне пласты, а я
адносіла сена ў подсцілках, вытканых яе ўмелымі рукамі, дадому, у
старую хатку.
З больш далёкага ўчастку сена іншы раз прывозілі на кані.
Матуля без працы ніколі не сядзела. Для ўсіх нас яна пастаянна
штосьці вязала: жакеты, шкарпэткі, шарфы, рукавіцы. Іншы раз
купіць у мясцовай краме сынам сарочкі, курткі, а мне – прыгожыя
кофты, калготкі…
24