Page 31 - МЕЛЬНІКАВА В.П. Жыве ў сэрцы вобраз маці любай
P. 31

Сардэчна павіншавала матулю і Галіна, жонка Сашы. Яна
выказала маці шчырыя словы ўдзячнасці і падзякі за тое, што яна
ўвесь час шчодра дзеліцца з імі ўсім, падтрымлівае іх, корміць усю
сям’ю.

    (На здымку: нявесткі Зіна, жонка сына Уладзімiра, і Галіна,
                             жонка сына Аляксандра)

       Шчырыя словы падзякі маці, добрыя пажаданні ёй, выказала і
нявестка Зіна, жонка Уладзіміра.

       Я падыйшла бліжэй да любай матулі і сказала ёй шчырыя словы
ўдзячнасці і падзякі: “Дарагая мама, ты для мяне – самы галоўны,
самы родны чалавек на Зямлі! Я вельмі шчаслівая, што ў мяне такая
мудрая, залатая і святая мама. Самая лепшая мама ў свеце. Паклон
табе, дарагая мама, нізкі-нізкі, і мой вялікі шчыры дзякуй табе, любая
мама, за ўсё: за тое, што падаравала і захавала мне жыццё, за любоў і
пяшчоту тваю такую,што святлом атуляе маю душу, за бясконцы
клопат і падтрымку. І за тое, што малітвай тваёй беззаветнай я з
дзяцінства сагрэта. Бясконца ўдзячна табе, дарагая мама, што з
дзяцінства стварала ўмовы для майго развіцця: за песні, што мне
спявала, за казкі і вершы, якія ты мне расказвала. І гэтым абуджала ў
мяне жаданне да чытання, прывівала любоў да кнігі, рабіла ўсё, кабы
вырасла я адукаванай і культурнай. Вялікі дзякуй за тую першую

                                                            29
   26   27   28   29   30   31   32   33   34   35   36