Page 32 - МЕЛЬНІКАВА В.П. Жыве ў сэрцы вобраз маці любай
P. 32
кніжку “Волшебное слово”, якую мы разам чыталі. Таму і сёння сэрца
маё не стамляецца, нават за самае малае, казаць людзям слова
“дзякуй”. І менавіта табе, дарагая мая матуля, я ўдзячная за той пах-
вальны ліст, які я атрымала, будучы вучаніцай Галоўчынскай сярэд-
няй школы, з рэдакцыі газеты “Піянер Беларусі” за актыўны ўдзел у
пераклічцы юных сяброў кнігі. Вялікі шчыры дзякуй табе, дарагая
мама, што ў нашым доме і вуснай народнай творчасці, і кнізе надава-
лася важнае значэнне, што кніга была крыніцай узбагачэння духоў-
нага і інтэлектуальнага. Таму я з кнігай па жыцці. І творчы лёс мой
звязаны з Магілёўскім бібліятэчным тэхнікумам імя А. С. Пушкіна.
Нізкі-нізкі паклон табе, мама, за тое, што ўсё лепшае мне
аддвала, за тваю бязмежную любоў, за дабрыню і пяшчоту. Менавіта
твая заслуга, любая мама, у тым значным, што, магчыма, я і зрабіла ў
жыцці. Я ж усяго толькі – дачка самай лепшай у свеце маці. Прад
табою, мама, я так і застаюся ў неаплатным даўгу”.
Я пяшчотна абняла маму, пацалавала залатыя рукі яе. З юбілеем
сардэчна павіншавала. Пажадала дарагой і любай маці здароўя,
30