Page 27 - МЕЛЬНІКАВА В.П. Жыве ў сэрцы вобраз маці любай
P. 27
І веласіпед купіла нам, ужо дарослым, у падарунак.
Дачакалася матуля шасці ўнукаў, адзінаццаці праўнукаў, двух
прапраўнукаў. І гарадскіх, і вясковых сваіх унукаў, праўнучак матуля
прывучала да працы, вучыла вясковай ветлівасці і далікатнасці. Яна
сама ўсё сваё жыццё, для нас, дзяцей, для ўсіх родных, аднавяскоўцаў,
была ўзорам ветлівасці, дабразычлівасцi, спагадлівасці, шчырасці і
далікатнасці. Таму ўнук Андрэй, сын Сашы, з свайго першага
заробку, атрыманага за працу ў калгасе пад час летніх канікул, купіў
бабулі Пашы ў падарунак прыгожы абрус.
25